акампанеме́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. акампанеме́нт
Р. акампанеме́нту
Д. акампанеме́нту
В. акампанеме́нт
Т. акампанеме́нтам
М. акампанеме́нце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акампанеме́нт, -у, М -нце, м.

1. Музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі і пад.

Спяваць пад а. раяля.

2. З’явы, падзеі, якія суправаджаюць што-н., ствараюць гукавы фон чаму-н.

Пад а. дажджу (перан.: пад шум дажджу).

|| прым. акампанеме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акампанеме́нт, -ту м., муз. аккомпанеме́нт; сопровожде́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акампанеме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі або ігры на інструменце. // перан. З’явы, падзеі, якія суправаджаюць што‑н., ствараюць гукавы фон чаму‑н. Паліцыянты .. балявалі, спявалі і танцавалі пад акампанемент жудасных стогнаў ахвяры. Бядуля.

[Фр. accompagnement.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акампанемент 1/184; 3/325

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АКАМПАНЕМЕ́НТ (франц. accompagnement),

музычнае суправаджэнне. 1) Партыі аднаго ці некалькіх інструментаў або пеўчых галасоў у ансамблі, падпарадкаваныя гал., сольнай партыі.

2) Кампанент муз. тканіны, які выконвае функцыю суправаджэння (інтанацыйна-меладычнага, рытмічнага, гарманічнага). Адрозніваюць монафанічны і поліфанічны (гарманічны) акампанемент, якія ў працэсе развіцця муз. творчасці набылі разнастайныя формы.

3) Выкананне муз. суправаджэння.

І.​Дз.​Назіна.

т. 1, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акампанеме́нт м. (musikálische) Begléitung f -, -en;

пад акампанеме́нт рая́ля mit Klavierbegleitung [-´vi:r-]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

акампанеме́нт

(фр. accompagnement)

1) музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі або ігры на інструменце;

2) перан. падзеі, з’явы, якія ствараюць гукавы фон чаму-н. (напр. а. кананады).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Акампанеме́нт (БРС). Новае запазычанне праз рус. аккомпанемент (Крукоўскі, Уплыў, 84), якое з франц. accompagnement (XVIII ст.) (Шанскі, 1, А, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акампанемент, суправаджэнне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)