акадэмі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. акадэмі́ст акадэмі́сты
Р. акадэмі́ста акадэмі́стаў
Д. акадэмі́сту акадэмі́стам
В. акадэмі́ста акадэмі́стаў
Т. акадэмі́стам акадэмі́стамі
М. акадэмі́сце акадэмі́стах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акадэмі́ст, ‑а, м.

Прыхільнік акадэмізму (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

академи́ст уст. акадэмі́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДАМЕНІКІ́НА [Domenichino; сапр. Цамп’еры

(Zampieri) Даменіка; 21.10.1581, г. Балоння, Італія — 6.4.1641),

італьянскі жывапісец-акадэміст, прадстаўнік балонскай школы жывапісу. Вучыўся ў Балонні ў Л.Карачы. З 1602 працаваў пераважна ў Рыме. Творам Д. (фрэскі ў рымскіх цэрквах Сан-Луіджы дэі Франчэзі, 1616—17, і Сант-Андрэа дэла Вале, 1624—28; карціны «Апошняе прычасце св. Іераніма», 1614, «Паляванне Дыяны», 1617—18) уласцівы цэльная кампазіцыя, выразны ідэалізаваны малюнак, стракаты лакальны каларыт.

Даменікіна. Паляванне Дыяны. Фрагмент. 1617—18.

т. 6, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)