Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
а́зімутм., спец.а́зимут
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Азімут 1/161, 487; 3/397; 6/62; 7/549
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
а́зімут, ‑а, М ‑муце, м.
Спец.
1. Вугал паміж плоскасцю мерыдыяна і плоскасцю, якая праходзіць праз пункт назірання і нябеснае цела або іншы прадмет.
2. Вугал, які ўтвараецца ўзятым напрамкам руху і напрамкам на поўнач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́ЗІМУТ (ад араб. ас-сумут шляхі) нябеснага свяціла або зямнога прадмета, вугал паміж плоскасцю мерыдыяна пункта назірання і верт. плоскасцю, якая праходзіць праз гэты пункт і свяціла ці прадмет. Адлічваецца ад напрамку на Пн па гадзіннікавай стрэлцы (0°—360°). Адрозніваюць азімутастранамічны (сапраўдны), утвораны плоскасцю астранамічнага мерыдыяна, што праходзіць праз лінію адвеса ў пункце назірання; геадэзічны — плоскасцю, якая праходзіць праз нармаль да зямнога эліпсоіда; магнітны — плоскасцю магнітнага мерыдыяна. Азімут — адна з каардынат сістэмы гарызантальных каардынат у астраноміі; вымяраецца вугламерным інструментам (тэадалітам і інш.). Магнітны азімут, адрозніваецца ад сапраўднага на велічыню схілення магнітнай стрэлкі.
Да арт. Азімут. А — азімут сапраўдны; Д — магнітнае схіленне; Ам — азімут магнітны.