Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
азначэ́нне¹, -я, н.
1.гл. азначыць.
2. Абагульненне, якое раскрывае сэнс, змест чаго-н., характарызуе асноўныя рысы чаго-н.
Даць правільнае а. слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
азначэ́нне², -я, н.
У граматыцы: даданы член сказа, які абазначае прымету, уласцівасць, якасць або іншую адзнаку прадмета.
Дапасаванае а.
|| прым.азнача́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
азначэ́ннеср.
1. определе́ние; см. азна́чыць 1;
2.грам. определе́ние;
падкрэ́сліць у ска́зе ~нні — подчеркну́ть в предложе́нии определе́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
азначэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. азначаць — азначыць (у 1 знач.).
2. Абагульненне, якое раскрывае змест, сэнс чаго‑н., характарызуе асноўныя рысы чаго‑н.; вывад. Сэнсавае азначэнне. Вобразныя азначэнні. Мастацкія азначэнні. □ Што значыць даць «азначэнне»? Гэта значыць перш за ўсё падвесці данае паняцце пад іншае, больш шырокае.Ленін.
3. Даданы член сказа, які абазначае прыкмету, уласцівасць другога члена сказа і адказвае на пытанні: які? чый? каторы?
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АЗНАЧЭ́ННЕў граматыцы,
даданы член сказа, які паясняе словы з прадметнымі значэннямі, называючы прыкмету прадмета (яго якасць, форму, памер, матэрыял, адносіны да інш. прадметаў і г.д.). У бел. мове азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя (сінтаксічная сувязь — дапасаванне, сродкі выражэння — прыметнік, дзеепрыметнік, займеннік, лічэбнік: «зялёная ялінка», «бацькава парада», «неадасланае пісьмо», «нашы сябры», «трэці год») і недапасаваныя (сінтаксічная сувязь — прымыканне, сродкі выражэння — назоўнік ва ўскосных склонах часам з прыназоўнікам, займеннік, інфінітыў, прыслоўе, а таксама словазлучэнні розных тыпаў: «дом восем», «дарога бацькоў», «дзяўчынка з бантам», «яе клопат», «імкненне вучыцца», «паварот налева», «стары высокага росту»). Асобная форма азначэнняў — прыдатак.