азна́чыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. азна́чу азна́чым
2-я ас. азна́чыш азна́чыце
3-я ас. азна́чыць азна́чаць
Прошлы час
м. азна́чыў азна́чылі
ж. азна́чыла
н. азна́чыла
Загадны лад
2-я ас. азна́ч азна́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час азна́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

азна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

1. Вызначыць характэрныя рысы чаго-н., даць фармуліроўку чаму-н.

А. геаграфію як навуку.

2. Паказаць кірунак, шлях каму-, чаму-н.; вылучыць на фоне чаго-н.

А. шлях да перамогі.

3. Абумовіць сабой, прадвызначыць.

Вялікая падзея азначыла прыход новага ў жыцці.

|| незак. азнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. азначэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азна́чыць сов.

1. определи́ть;

а. геагра́фію як наву́ку — определи́ть геогра́фию как нау́ку;

2. (указать направление, путь) наме́тить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

1. Зак. да азначаць (у 1 знач.).

2. Ахарактарызаваць што‑н., вызначыць. Віктар не мог знайсці тое слова, якім бы ён мог азначыць свае адносіны да Паўла. Гроднеў. [Міхайлаў:] — Поступ міру — вось як азначыў бы я цяперашнія дні. Карпаў.

3. Паказаць кірунак, шлях каму‑, чаму‑н. Жартуе [Смалячкоў:] «Пайду і азначу шлях, Такі, каб хутчэй Прывёў да разгрому [фашыстаў]». Броўка. // Вылучыць на фоне чаго‑н. [Васіль] не зачыніў варот, і шэрань знадворку азначыла падмецены ток з горкай мякіны ў кутку. Мележ.

4. Абумовіць сабой, прадвызначыць. Перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі азначыла сабой найвялікшы паварот у гісторыі чалавецтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азнача́ць, азна́чыць

1. (вызначаць) bestmmen;

2. (мець значэнне) beduten vt; bezichnen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

азначэ́нне¹, -я, н.

1. гл. азначыць.

2. Абагульненне, якое раскрывае сэнс, змест чаго-н., характарызуе асноўныя рысы чаго-н.

Даць правільнае а. слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азна́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад азначыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азна́чаны

1. определённый;

2. наме́ченный;

1, 2 см. азна́чыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азначэ́нне ср.

1. определе́ние; см. азна́чыць1;

2. грам. определе́ние;

падкрэ́сліць у ска́зе ~нні — подчеркну́ть в предложе́нии определе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азначэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. азначаць — азначыць (у 1 знач.).

2. Абагульненне, якое раскрывае змест, сэнс чаго‑н., характарызуе асноўныя рысы чаго‑н.; вывад. Сэнсавае азначэнне. Вобразныя азначэнні. Мастацкія азначэнні. □ Што значыць даць «азначэнне»? Гэта значыць перш за ўсё падвесці данае паняцце пад іншае, больш шырокае. Ленін.

3. Даданы член сказа, які абазначае прыкмету, уласцівасць другога члена сказа і адказвае на пытанні: які? чый? каторы?

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)