Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
АЗЕ́РЦЫ,
вёска ў Беларусі, у Талачынскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «XVIII партз’езд». За 6 км на ПнУ ад Талачына, 115 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Талачын, на шашы Мінск—Масква. 742 ж., 290 двароў (1994). Кансервавы з-д. Базавая школа. Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
во́зера, -а, мн. азёры і (з ліч. 2, 3, 4) во́зеры, азёр і -аў, н.
Замкнуты ў берагах вялікі натуральны вадаём.
Лясное в.
|| памянш.азярцо́, -а́, мн.азе́рцыі (з ліч. 2, 3, 4) азярцы́, азе́рцаў, н.іазярко́, -а́, мн. азяркі́, азярко́ў, н.
|| прым.азёрны, -ая, -ае.
Полаччына — а. край.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца, за 3 км на ПнУ ад г.п. Варапаева. Пл. 0,22 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 420 м, найб.глыб. 6 м. Пл. вадазбору 1,15 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, пераважна разараныя, берагі забалочаныя. Слаба зарастае. Злучана пратокай з воз.Азерцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пло́міна ’палонка, незамёрзлая частка ракі або возера’ (Сцяшк. МГ). З польск.plonina ’палонка, пелька’, якое з польск.ріо ’багна’ < рві, параўн. кацеўск.рві, plisty ’багністы (пра зарастаючыя азерцы)’ < прасл.*ръlъ ’балота, якое часова заліваецца вадою’, параўн. ст.-рус.пол ’тс’, рус.полая вода, половодье; роднаснае літ.pūliai ’гной’ < *і .e.pul‑o‑s (Банькоўскі, 2, 624).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БІФО́РЫУМ, біфора (ад лац. biforis скразны, на абодва бакі),
двухчасткавы арачны праём або элемент аркады, падзелены на 2 часткі па восі слупам (калонкай). Біфорыум перакрываецца цыркульнай (раманская і візант. архітэктура), спічастай (готыка), лучковай (барока, эклектыка) аркамі. Прамежак паміж малымі (унутранымі) і вял. (знешняй) аркамі можа быць глухі, аздоблены дэкар.-пластычным элементам і ажурны. У бел. архітэктуры біфорыум выкарыстаны ў Сар’еўскім касцёле, Каменкаўскім Антоніеўскім касцёле, у царкве ў в.Азерцы Гродзенскага р-на (пач. 20 ст.) і інш.
Г.А.Лаўрэцкі.
Біфорыум вежы касцёла ў в. Каменка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобл.Пач. 20 ст.