Адэ́ліна

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Адэ́ліна
Р. Адэ́ліна
Д. Адэ́ліну
В. Адэ́ліна
Т. Адэ́лінам
М. Адэ́ліне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Адэлі́на

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Адэлі́на Адэлі́ны
Р. Адэлі́ны Адэлі́н
Д. Адэлі́не Адэлі́нам
В. Адэлі́ну Адэлі́н
Т. Адэлі́най
Адэлі́наю
Адэлі́намі
М. Адэлі́не Адэлі́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПА́ЦІ ((Patti) Адэліна) (19.2.1843, Мадрыд — 27.9.1919),

італьянская спявачка (каларатурнае сапрана). Муз. адукацыю атрымала пад кіраўніцтвам М.​Стракоша. У 1859 дэбютавала на опернай сцэне ў Нью-Йорку. Поспех прынеслі гастролі ў 1861 у т-ры «Ковент-Гардэн» (Лондан). У Італіі выступала з 1866 (т-р «Рэджа», г. Турын). У 1869—77 неаднаразова спявала ў Расіі. Апошняе выступленне ў 1914 у «Альбертхоле» (Лондан). Валодала незвычайным па прыгажосці тэмбру, чыстым, мяккім, звонкім, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам, віртуознай тэхнікай. Сярод партый: Дэздэмона, Нінета, Разіна («Атэла», «Сарока-зладзейка», «Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні), Маргарыта, Джульета («Фауст», «Рамэо і Джульета» Ш.​Гуно) і інш.

І.​Л.​Чэбак.

т. 12, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)