АДЫТЫ́ЎНАЯ ТЭО́РЫЯ ЛІ́КАЎ,

раздзел лікаў тэорыі, які ахоплівае пытанні раскладання натуральных лікаў на складаемыя пэўнага выгляду, а таксама іх алг. і геам. аналагі. Напр., задача пра запіс лікаў у выглядзе пэўнай сумы n-x ступеняў: сумы 4 квадратаў, 9 кубаў (г.зв. Варынга праблемы), а таксама ў выглядзе сумы простых лікаў (гл. Гольдбаха праблема). Існуюць аналітычныя, алг., імавернасныя, элементарныя метады адыятыўнай тэорыі лікаў. Шырока выкарыстоўваецца ў камбінаторным аналізе, лінейным праграмаванні і інш.

В.І.Бернік.

т. 1, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адыты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адыты́ўны адыты́ўная адыты́ўнае адыты́ўныя
Р. адыты́ўнага адыты́ўнай
адыты́ўнае
адыты́ўнага адыты́ўных
Д. адыты́ўнаму адыты́ўнай адыты́ўнаму адыты́ўным
В. адыты́ўны (неадуш.)
адыты́ўнага (адуш.)
адыты́ўную адыты́ўнае адыты́ўныя (неадуш.)
адыты́ўных (адуш.)
Т. адыты́ўным адыты́ўнай
адыты́ўнаю
адыты́ўным адыты́ўнымі
М. адыты́ўным адыты́ўнай адыты́ўным адыты́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)