адштурхо́ўваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адштурхо́ўваю адштурхо́ўваем
2-я ас. адштурхо́ўваеш адштурхо́ўваеце
3-я ас. адштурхо́ўвае адштурхо́ўваюць
Прошлы час
м. адштурхо́ўваў адштурхо́ўвалі
ж. адштурхо́ўвала
н. адштурхо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. адштурхо́ўвай адштурхо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адштурхо́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адштурхо́ўваць несов., см. адшту́рхваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адштурхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Штуршком аддаліць, адапхнуць каго-, што-н.

2. перан. Сваёй няўважлівасцю, халоднасцю і пад. аддаліць ад сябе каго-н.; парваць сувязь, блізкія адносіны з кім-н.

Сваімі ўчынкамі а. знаёмых.

|| незак. адшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і адштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адштурхо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адштурхнуцца.

2. Пад уздзеяннем узаемнага штуршка аддаляцца адзін ад другога.

3. Зал. да адштурхоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odpychać

незак. адпіхаць, адпіхваць, адштурхоўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

push away

адпіха́ць, адштурхо́ўваць ад каго́-чаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ábstoßen*

1. vt адпі́хваць, адштурхо́ўваць

2. vi (s, h) адча́льваць, адштурхо́ўвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

магні́т, ‑а і ‑у, М ‑ніце, м.

1. ‑а. Цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя або адштурхоўваць некаторыя іншыя прадметы.

2. ‑у; перан. Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе. Страчай мяне, тайга, я зноў з табою; Ты мой магніт, тайга, ты мой магніт. Кусянкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магні́т ’цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя прадметы і адштурхоўваць некаторыя іншыя’ (ТСБМ, Бяльк.). Запазычана праз рускую або яшчэ праз ст.-рус. мову са ст.-грэч. λίθος Μαγνῆτις ’камень з г. Магнезія’, ст.-рус. магнитъ камень (Праабражэнскі, 1, 500; Фасмер, 2, 556).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)