Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
адхо́д, -ду, см. адыхо́д
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Тое, што і адыход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПІЎНА́Я ВЫ́ВАРКА,
адход піваварнай вытворчасці, нерастваральны ў вадзе асадак соладу (піўная гушча). Змяшчае часцінкі ядзер і абалонкі зерня. У свежым і сушаным выглядзе, часцей у сумесі з інш. кармамі, выкарыстоўваецца для скормлівання с.-г. жывёлам. Хутка псуецца. У 100 кг свежай П.в. змяшчаецца 4,2 кг засваяльнага пратэіну, у 100 кг сушаных — 16,9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адхо́ды, ‑аў; адз.адход, ‑у, М ‑дзе, м.
Рэшткі якой‑н. вытворчасці, што могуць быць выкарыстаны ў іншых мэтах. Рацыянальна выкарыстоўваць адходы металу.// Страты пры вырошчванні жывёлы. Адходы маладняку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРАШЫ́ЎКАў металаапрацоўцы,
1) адна з аперацый пры коўцы і штампоўцы, пры якой у загатоўку ўціскаецца спец. інструмент (прошывень) для стварэння скразных адтулін і паглыбленняў. Для П. выкарыстоўваюць прэсы, молаты. П. можа быць падрыхтоўчай аперацыяй для працяжкі.
2) Выдаленне ўнутранай завусеніцы (плёнкі), што застаецца на загатоўках пасля штампавання пры прабіванні ў іх адтулін.
3) Металарэзны інструмент падобны на працяжку, які праштурхоўваецца праз адтуліны, што апрацоўваюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́хад1 ’рэшткі пры ўзважванні бульбы, мукі і інш.’ (паўн.-усх., КЭС). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай прыст. по-, параўн. адыход, адход ’рэшткі чаго-небудзь’.
По́хад2 ’месца над асеццю’ (Мат. Маг.), ’яма перад печкай у асеці’ (Мат. Гом., Бяльк.). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай прыст. wo-, аднак матывацыя застаецца нявысветленай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ábsetzungf -, -en
1) звальне́нне з паса́ды; скіда́нне (манарха); вайск.адхо́д (на новую пазіцыю)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Зброд ’бязладнае зборышча выпадковых людзей’ (ТСБМ), ’зборышча бадзяг’, ’свавольнік’ (Нас.). Рус.сброд ’тс’, укр.збрід ’зборышча бадзяг’. Sъbrodъ — аблаўтная форма назоўніка да дзеяслова bred‑ti (брасці, гл. брадзіць, брод). КЭСРЯ, 401. Збродзень ’свавольнік’ з суфіксам ‑ень да таго ж кораня; параўн. рус.сбродни ’бадзягі’, ст.-рус. XV ст. събродьнь ’бадзяга’ (Сразн.). Параўн. развіццё знач. у чэш.zbrodeň, zbrodně, польск.zbrodnia ’злачынства’, адкуль ст.-бел. (XVI ст.) збродня, збродзень і суч. дыял.збродня ’злачынства’ (Булыка, Запазыч., 118), Брукнер (648) тлумачыў zbrodnia як ’адход ад броду’, г. зн. ’дарогі’, што наўрад ці дакладна. Хутчэй тут пераход ад назвы сукупнасці бадзяг на ўчынак, які яны могуць зрабіць.