адстава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адстава́нне адстава́нні
Р. адстава́ння адстава́нняў
Д. адстава́нню адстава́нням
В. адстава́нне адстава́нні
Т. адстава́ннем адстава́ннямі
М. адстава́нні адстава́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адстава́нне ср. отстава́ние; см. адстава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адстава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адставаць — адстаць (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстава́нне н. Rückstand m -(e)s, -stände, Zurückbleiben n -s; Náchhinken n -s (разм.); Náchgehen n -s (пра гадзіннік);

адстава́нне ад пла́на Plánrückstand m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адста́ць, -та́ну, -та́неш, -та́не; -та́нь; зак.

1. ад каго-чаго. Рухаючыся марудней за іншых або затрымаўшыся, застацца ззаду.

Трэба было бегчы, каб не а. ад кампаніі.

2. ад чаго. Спазніцца куды-н. (выйшаўшы ў дарозе з цягніка, машыны і пад.), застацца на месцы, не паспець вярнуцца, не паехаць.

А. ад цягніка.

3. перан. Не дасягнуць неабходнага ўзроўню ў чым-н., апынуцца ззаду іншых, робячы што-н. або развіваючыся больш марудна ў параўнанні з іншымі.

А. у вучобе.

А. у выкананні плана.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра гадзіннік: паказаць больш ранні час, чым у сапраўднасці.

Гадзіннік адстаў на дзесяць мінут.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца, адваліцца.

Шпалеры адсталі.

6. ад каго. Перастаць дакучаць (разм.).

Адстаньце ад мяне!

|| незак. адстава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць.

|| наз. адстава́нне, -я, н. (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отстава́ние адстава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крэціні́зм, -у, м.

1. Від эндакрыннага захворвання — адставанне, затрымка фізічнага і псіхічнага развіцця, абумоўленыя парушэннем функцый шчытападобнай залозы і галаўнога мозга (спец.).

2. перан. Тупасць, разумовая абмежаванасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zapóźnienie

н. спазненне; адставанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГІСТЭРЭ́ЗІС (ад грэч. hystēresis адставанне),

неадназначная залежнасць фіз. велічыні, якая апісвае стан або ўласцівасці цела, ад велічыні, што характарызуе знешнія ўздзеянні. Абумоўлены неабарачальнымі зменамі ў целе, якія выяўляюцца пад уплывам знешніх фактараў, у выніку чаго цела пасля спынення ўплыву на яго характарызуецца астаткавымі ўласцівасцямі (астаткавай намагнічанасцю, электрызацыяй, дэфармацыяй і інш.) і адпаведна гэтаму гістэрэзіс наз. магнітным, дыэлектрычным, пругкім і інш.

Магнітны гістэрэзіс — адставанне змен намагнічанасці J ферамагнетыка ад змен напружанасці H знешняга магн. поля. Звычайна ферамагнетык намагнічаны неаднародна, ён разбіты на вобласці спантаннай намагнічанасці (дамены), дзе велічыня намагнічанасці аднолькавая, а напрамкі яе розныя. Пад уздзеяннем знешняга магн. поля колькасць і памеры даменаў, намагнічаных уздоўж поля, павялічваюцца за кошт іншых даменаў. Пры некаторым значэнні H−Hm намагнічанасць узору дасягае свайго найб. значэння і больш не змяняецца пры павелічэнні Н. Калі H змяншаць, залежнасць J (H) апішацца крывой, якая ідзе вышэй за папярэднюю. Плошча пятлі гістэрэзісу, утворанай гэтымі крывымі, прапарцыянальная энергіі, страчанай знешнім магн. полем за 1 цыкл перамагнічвання. Велічыня J=Jr пры H = 0 наз. астаткавай намагнічанасцю, а велічыня Hc, пры якой J=0, — каэрцытыўнай сілай. Дыэлектрычны гістэрэзіс — адставанне змен палярызацыі сегнетаэлектрыка (ці антысегнетаэлектрыка) ад змен напружанасці знешняга эл. поля. Таксама тлумачыцца даменнай структурай дыэлектрыка. Па форме пятля дыэл. гістэрэзісу падобная на пятлю магн. Гістэрэзіс (гл. Сегнетаэлектрычны гістэрэзіс). Пругкі гістэрэзіс — адставанне змен дэфармацый цела ад змен мех. напружанняў. Узнікае пры наяўнасці пластычных дэфармацый (гл. Пластычнасць). Мех. апрацоўка і ўвядзенне дамешкаў прыводзяць да ўмацавання матэрыялу і пругкі гістэрэзіс назіраецца пры большых напружаннях.

П.​С.​Габец.

Пятля магнітнага гістэрэзіса: 1 — залежнасць намагнічанасці J ферамагнетыка ад напружанасці H знешняга поля пры першасным намагнічванні; 2, 3 — крывыя перамагнічвання; Jm, Hm — намагнічанасць і напружанасць поля насычэння; Jr — астаткавая намагнічанасць; Hc — каэрцытыўная сіла.

т. 5, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

lag​1 [læg] n. адстава́нне; спазне́нне;

a time lag of one month спазне́нне на адзі́н ме́сяц

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)