Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
адсе́км., спец. отсе́к;
авары́йны а. — авари́йный отсе́к;
бальні́чны а. — больни́чный отсе́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адсе́к, ‑а, м.
Спец. Ізаляванае аддзяленне карабля, самалёта і пад.; памяшканне спецыяльнага прызначэння. □ [Паліва] надзейна ізалявана ад адсекаў, дзе захаваны запасы канцэнтраваных прадуктаў харчавання, вады, вадкага кіслароду.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсе́км.
1.марск., ав. Zélle f -, -n;
2. (памяшканне спец прызначэння) Ábteilung f -, -en;
жылы́адсе́к касмі́чнага карабля́касм. Wóhnteil des Ráumschiffes
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
отсе́кспец.адсе́к, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
«АПАЛО́Н»,
амерыканская праграма падрыхтоўкі і ажыццяўлення пілатуемых палётаў на Месяц, а таксама серыя касм. караблёў для яе выканання. Асн. прызначэнне — дастаўка касманаўтаў на Месяц; здзейснены таксама беспілотныя палёты і палёты касманаўтаў вакол Зямлі. У 1968—75 запушчана 15 «Апалонаў» з экіпажамі, усяго 38 касманаўтаў. На «Апалоне-11» здзейснена першая ў свеце пасадка на Месяц (Н.Армстранг, Э.Олдрын, 1969). Па праграме «Апалон» даследавалі Месяц і калямесяцавую прастору, на Зямлю дастаўлены ўзоры месяцавага грунту.
Карабель «Апалон» мае асн. блок (для дастаўкі 3 касманаўтаў на селенацэнтрычную арбіту і вяртання іх на Зямлю) і месяцавую кабіну (для дастаўкі 2 касманаўтаў на паверхню Месяца, забеспячэння іх знаходжання на ім і вяртання на селенацэнтрычную арбіту). Маса «Апалона» да 47 т. Асн. блок уключае адсек экіпажа (спускальны апарат для пасадкі на ваду і на сушу) і рухальны адсек. Месяцавая кабіна мае пасадачную (застаецца на Месяцы) і ўзлётную ступені. «Апалон» забяспечаны стыковачным прыстасаваннем для пераходу касманаўтаў з адсека экіпажа ў месяцавую кабіну. Запуск і вывядзенне «Апалона» на арбіту ШСЗ ажыццяўляліся ракетамі-носьбітамі тыпу «Сатурн». Мадыфікацыі «Апалона» выкарыстоўваліся для дастаўкі экіпажаў на арбітальную станцыю «Скайлэб» і стыкоўкі з караблём «Саюз-19» па праграме ЭПАС.