адпла́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. адпла́та
Р. адпла́ты
Д. адпла́це
В. адпла́ту
Т. адпла́тай
адпла́таю
М. адпла́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адпла́та ж.

1. отпла́та;

2. отпла́та, отмще́ние ср.; отме́стка, возме́здие ср.;

1, 2 см. адплаці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.

1. Разлік, плата (за працу, паслугу, доўг); аплата. [Байкач:] Што вам трэба? [Пякарская:] Адплата па векселях. Гурскі. [Сёмка:] — Уся сям’я працуе цэлы год, а ў канцы — нічагусенькі ў адплату. Гартны. [Сімон:] — Зямлю іхнюю.. [жанчын] бяру сабе ў адплату доўгу. Самуйлёнак. // Аддзяка за клопат, дбанне.

2. перан. Помста, кара за злачынства, крыўду. [Алешын:] Яшчэ душа адплатаю гарыць — Ні смерці жах, ні чорны цень магілы Агонь душы не здольны пагасіць. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпла́та ж. Lohn m -(e)s, Bezhlung f -; Vergltung f - (помста)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адплаці́ць, -лачу́, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны; зак., каму чым.

1. Аддзячыць, узнагародзіць за што-н. (клопат, працу і пад.).

А. людзям дабром за дабро.

2. Зрабіць што-н. у адказ на чый-н. учынак.

А. ворагам за ўсе нягоды.

3. перан. Адпомсціць за крыўду, злачынства.

А. крыўдзіцелю.

Адплаціць той жа манетай — адказаць такімі ж адносінамі.

|| незак. адпла́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адпла́та, -ы, ДМа́це, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́мста, -ы, ДМ -сце, ж.

Адплата за прычыненае зло, жаданне адпомсціць.

Прага помсты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзя́ка, -і, ДМ -дзя́цы, ж.

Адплата за дабро, за паслугу.

У аддзяку падарыць сябру кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адго́да, -ы, ДМ -дзе, ж. (разм.).

Аддзяка, адплата дагаджэннем за дагаджэнне каму-н.

Быць у адгодзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэва́нш, -у, м.

Адплата за паражэнне (у вайне, у гульні).

Узяць р.

Матч-р.

|| прым. рэва́ншны, -ая, -ае (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отпла́та адпла́та, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)