род шматгадовых травяністых раслін сям. адоксавых. Некалькі відаў (раней род лічыўся манатыпным). Растуць ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я, у гарах да альпійскага пояса. Найб. вядома адоксамускусная, або мускусніца мускусная (Adoxa moschatellina), сустракаецца па ўсёй тэр. Беларусі ў шыракалістых і мяшаных лясах, на схілах, у старых парках. Рэлікт даледавіковага часу.
Выш. 5—15 см. Карэнішча кароткае, паўзучае, белаватае. Лісце са слабым мускусным пахам (адсюль назва). Цвіце вясной адна з першых. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя або зеленавата-белыя. Плод — зялёная касцянка з 1—5 костачкамі. Карані (збіраюць увосень) выкарыстоўваюць як антысептычны і гаючы сродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адо́кса
(н.-лац. adoxa)
травяністая расліна сям. адоксавых з дробнымі жаўтавата-зялёнымі кветкамі з мускусным пахам, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах, трапляецца на Беларусі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
◎ Пі́жма (пісьма, пыжам, пожма, пу́ж. ма, ціжма, чыжам, сціжма, сіаапізьма, піжмак, пожня) * расліна Tanaceum balsamita L.’ (віц., маг., Кіс.; слуц., лельч., КЭС; Сл. ПЗБ; гродз., Сцяшк. Сл.; міёр., Жыв. сл.; ТСБМ; Бяльк.; ЛА, 1); піжма, пізмо ’старасцень якава, Senecio jacobaea L.’ (Кіс.). Укр.тіжлю, рус.тіжма ’Tanaceum vulgare’, рус. яшчэ ’крываўнік дабрародны, Achillea nobilis L.’, польск.piżmo, в.-луж.piżmo ’мускус’, piżmowe ziele, piżmowiec ’адокса мускусная’, мар.piżmo ’астра. Asler chinensis’, piżma ’васілёк, Centaurea cyanus’, чэш., славац.piżmo ’мускус’, харв.piżma ’піжма’, усе запазычаны з с.-в.-ням.bisem, ст.-в.-ням.bisam(o) ’мускус’ (Міклашыч, 248; Фасмер, 3, 259) < с.-лац.bisamum < ст.-яўр.basam ’бальзам’ < асір.bes(a)mö ’прыемны пах’, з якога праз ст.-грэч.βάλσαμον ’тс’ прыйшло суч. бальзам (Бязлай, 3, 45; Махэк₂, 453). Ст.-бел.пижмо ’мускус’ (XVI ст.) было запазычана са ст.-польск.piżmo, якое са ст.-чэш.pižmo ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 151), перанос назвы на Tanaceum vulgare звязана з тым, што лісты гэтай расліны замянялі карыцу і мускатны арэх (Мяркулава, Очерки, 105).