Адносная вільготнасць 1/121

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Адносная вышыня 1/121

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АДНО́СНАЯ І́СЦІНА,

гл. ў арт. Ісціна.

т. 1, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Адносная біялагічная эфектыўнасць 1/393

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Адносная прыбавачная вартасць, гл. Прыбавачная вартасць

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АДНО́СНАЯ ВЫШЫНЯ́,

адлегласць па вертыкалі ад пункта на паверхні зямлі да якога-н. адвольна прынятага за нуль узроўню. Паказвае, наколькі адзін пункт зямной паверхні перавышае другі (напр., выш. горнай вяршыні над яе падэшвай).

т. 1, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДНО́СНАЯ БІЯЛАГІ́ЧНАЯ ЭФЕКТЫ́ЎНАСЦЬ выпрамяненняў,

паказчык колькаснага параўнання біял. ўздзеяння розных відаў радыеактыўнага выпрамянення. Вызначае, у колькі разоў біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамяненняў пэўнага тыпу (напр., альфа-, бэта-выпрамяненне, нейтроны і інш.) большае (ці меншае) за ўздзеянне на той жа біял. аб’ект стандартнага выпрамянення (жорсткіх рэнтгенаўскіх ці гама-прамянёў). Асобныя віды выпрамяненняў суправаджаюцца вызваленнем рознай колькасці энергіі і маюць пэўную пранікальную здольнасць, таму па-рознаму ўздзейнічаюць на жывыя арганізмы. Чым больш энергіі выпрамяненне перадае тканкам, тым больш пашкоджанняў атрымлівае жывы арганізм. Напр., альфа-выпрамяненне (паток цяжкіх часціц — нейтронаў і пратонаў) мае невял. пранікальную здольнасць, што не дазваляе пранікнуць праз вонкавы слой скуры, аднак яно лічыцца найбольш небяспечным пры траплянні радыенуклідаў унутр арганізма праз раны, з ежай ці пры ўдыханні. Адносная біялагічная эфектыўнасць для электроннага, пазітроннага, рэнтгенаўскага і гама-выпрамянення, а таксама хуткіх пратонаў блізкая да 1, для альфа-часціц і хуткіх нейтронаў роўная 10, для цяжкіх шматзарадных іонаў і ядраў аддачы — 20.

т. 1, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

захвара́льнасць, ‑і, ж.

Адносная колькасць захворванняў за пэўны прамежак часу. Знізіць захваральнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адно́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адно́сны адно́сная адно́снае адно́сныя
Р. адно́снага адно́снай
адно́снае
адно́снага адно́сных
Д. адно́снаму адно́снай адно́снаму адно́сным
В. адно́сны (неадуш.)
адно́снага (адуш.)
адно́сную адно́снае адно́сныя (неадуш.)
адно́сных (адуш.)
Т. адно́сным адно́снай
адно́снаю
адно́сным адно́снымі
М. адно́сным адно́снай адно́сным адно́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хі́бнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Памылка, няправільнасць, недакладнасць.

2. Розніца паміж сапраўднай велічынёй чаго-н. і велічынёй, атрыманай пры вымярэнні; адхіленне ад зададзенай велічыні; недакладнасць (спец.).

Абсалютная х.

Адносная х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)