аднанакірава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднанакірава́ны аднанакірава́ная аднанакірава́нае аднанакірава́ныя
Р. аднанакірава́нага аднанакірава́най
аднанакірава́нае
аднанакірава́нага аднанакірава́ных
Д. аднанакірава́наму аднанакірава́най аднанакірава́наму аднанакірава́ным
В. аднанакірава́ны (неадуш.)
аднанакірава́нага (адуш.)
аднанакірава́ную аднанакірава́нае аднанакірава́ныя (неадуш.)
аднанакірава́ных (адуш.)
Т. аднанакірава́ным аднанакірава́най
аднанакірава́наю
аднанакірава́ным аднанакірава́нымі
М. аднанакірава́ным аднанакірава́най аднанакірава́ным аднанакірава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНАЯ ТЭ́ХНІКА,

прыстасаванні, прылады, агрэгаты, машыны для пераўтварэння (змены параметраў) электрычнага току (па напружанні, частаце, фазе і інш.). Выкарыстоўваецца ў электраэнергетыцы, на электрыфікаваным чыг. транспарце, у электрапрыводах станкоў, электрахіміі, электратэрміі і інш.

Устройствы П.т. пераўтвараюць: пераменны ток у пастаянны або ў пульсоўны аднанакіраваны (выпрамнікі току з асн. прыладай — вентылем эл.); пастаянны ці пульсоўны аднанакіраваны ток у пераменны (інвертары); частату, напружанне і інш. параметры пераменнага току (пераўтваральнікі электрычныя, напружання рэгулятары), пераменны аднафазны ток у трохфазны (асінхронныя або сінхронныя электрамашынныя расшчапляльнікі фаз). Часта выкарыстоўваюцца камбінацыі пераўтваральнікаў розных тыпаў. Да П.т. адносяцца таксама бескантактавая камутацыйная апаратура, кіравальныя і некіравальныя пераўтваральныя агрэгаты пераменнага току ў пастаянны і наадварот (статычныя на аснове тырыстараў і дыёдаў, вярчальныя тыпу рухавік-генератар). Асн. характарыстыкі пераўтваральнікаў: ккдз, каэф. магутнасці, рэгуліровачныя характарыстыкі.

Літ.: Руденко В.С., Сенько В.И., Чиженко И.М. Преобразовательная техника. 2 изд. Киев, 1983.

Пераўтваральная тэхніка: а — схема паўправадніковага вентыльнага пераўтваральніка частаты, б — рэгулятара пастаяннага току, Uс — напружанне сеткі; ВПП — вентыльнае пераўтваральнае прыстасаванне; В — вентыль кіравальны; ВШК — вузел штучнай камутацыі; Rн — нагрузка.

т. 12, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАН’ЮГА́ЦЫЯ (ад лац. conjugatio злучэнне),

1) у водарасцей і ніжэйшых грыбоў — палавы працэс, пры якім зліваецца змесціва 2 знешне падобных бязжгуцікавых клетак. Адбываецца толькі ў ч. відаў водарасцей — дыятомавых і некат. кан’югатаў.

2) У інфузорый — палавы працэс, пры якім часова злучаюцца 2 асобіны (бакамі, дзе знаходзяцца ротавыя адтуліны) для абмену часткамі іх ядзернага апарата і невял. колькасці цытаплазмы. Пры зліцці вегетатыўнае ядро (макрануклеус) разбураецца, а палавое ядро (мікрануклеус) двойчы дзеліцца шляхам меёзу. Потым 3 ядры разбураюцца, а адно дзеліцца зноў і кожная з яго палавінак абменьваецца на палавінку ядра партнёра. Абмененыя ядры зліваюцца з тымі, якія засталіся ў клетках, і інфузорыі разыходзяцца. З атрыманага ядра зноў утвараецца макрануклеус і мікрануклеус. З’яўляецца прыкладам палавога працэсу без расплоджвання. 3)У бактэрый — адзін са спосабаў абмену генет. інфармацыяй. Трапляецца ў энтэрабактэрый, псеўдаманад і інш. Адбываецца аднанакіраваны перанос генаў донарскай храмасомы («мужчынскай» клеткі) да рэцыпіента («жаночай» клеткі) з рэкамбінацыяй генаў. Спадчынныя ўласцівасці рэцыпіента змяняюцца ў адпаведнасці з колькасцю генет. інфармацыі, якая знаходзіцца ў перададзеным кавалку ДНК. У пракарыётаў К. забяспечвае павышэнне спадчыннай зменлівасці.

4) У храмасом К. — часовае збліжэнне парамі гамалагічных храмасом, у час якога магчымы абмен іх гамалагічнымі ўчасткамі. Пасля К. храмасомы разыходзяцца.

т. 8, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае адну якую-н. адзінку, напр.: аднаактовы, аднавокі, аднаклетачны, аднаматорны, аднапакаёвы, аднаствольны;

2) які належыць да аднаго і таго ж, агульны з кім-, чым-н., напр.: аднакарэнны, аднакласнік, аднакурснік, аднатыпны;

3) накіраваны ў адзін бок, скіраваны да чаго-н. аднаго, напр.: аднанакіраваны, аднабаковы, аднабокі, аднадум, адналюб;

4) які існуе, працягваецца адзін адрэзак часу, напр.: аднагадовы, аднагодак, аднадзённы;

5) прызначаны для аднаго, напр.: аднаспальны;

6) агульны, адзіны з кім-, чым-н., напр.: аднагалоснасць, аднадушнасць, аднапляменнік;

7) не звязаны з усімі іншымі, проціпастаўлены ўсім іншым, напр.: аднаасобнік, аднаасобны;

8) які робіцца, ажыццяўляецца адзін раз, за адзін раз, прыгодны адзін раз, напр.: аднаразовы;

9) падобны, аднолькавы, напр.: аднастайнасць, аднастайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)