аднакве́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднакве́тны аднакве́тная аднакве́тнае аднакве́тныя
Р. аднакве́тнага аднакве́тнай
аднакве́тнае
аднакве́тнага аднакве́тных
Д. аднакве́тнаму аднакве́тнай аднакве́тнаму аднакве́тным
В. аднакве́тны (неадуш.)
аднакве́тнага (адуш.)
аднакве́тную аднакве́тнае аднакве́тныя (неадуш.)
аднакве́тных (адуш.)
Т. аднакве́тным аднакве́тнай
аднакве́тнаю
аднакве́тным аднакве́тнымі
М. аднакве́тным аднакве́тнай аднакве́тным аднакве́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КІЗІ́ЛЬНІК (Cotoneaster),

род кветкавых раслін сям. ружавых. 86 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі інтрадукавана каля 40 відаў. Найб. вядомыя: К. аднакветны (C. uniflorus), бліскучы (C. lucidus), вастралісты (C. acutifolium), гронкакветны (C. krasnovi), лямцавы (C. tomentosus), суцэльнакрайні (C. integerrimus), чарнаплодны (C. melanocarpus).

Лістападныя і вечназялёныя кусты выш. да 3 м. Лісце простае, чаргаванае, суцэльнакрайняе. Кветкі пазушныя, дробныя, белыя, руховыя ў гронка- ці шчыткападобных суквеццях. Плод — дробны, касцянкападобны, чырв. або чорны яблык з 2—5 костачкамі. Драўніна моцная і цвёрдая, ідзе на дробныя вырабы. Лек. і дэкар. расліна.

І.​М.​Гарановіч.

Кізільнік сцелісты.

т. 8, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)