аднакве́ткавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднакве́ткавы аднакве́ткавая аднакве́ткавае аднакве́ткавыя
Р. аднакве́ткавага аднакве́ткавай
аднакве́ткавае
аднакве́ткавага аднакве́ткавых
Д. аднакве́ткаваму аднакве́ткавай аднакве́ткаваму аднакве́ткавым
В. аднакве́ткавы (неадуш.)
аднакве́ткавага (адуш.)
аднакве́ткавую аднакве́ткавае аднакве́ткавыя (неадуш.)
аднакве́ткавых (адуш.)
Т. аднакве́ткавым аднакве́ткавай
аднакве́ткаваю
аднакве́ткавым аднакве́ткавымі
М. аднакве́ткавым аднакве́ткавай аднакве́ткавым аднакве́ткавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПРЫБЯРЭ́ЖНІК (Littorella),

род кветкавых раслін сям. трыпутнікавых. 3 віды. Пашыраны ў Еўропе, Паўд. Амерыцы і на астравах Атлантычнага акіяна. На Беларусі атл.-еўрап. рэліктавы від П. аднакветкавы (L.uniflora), занесены ў Чырв. кнігу. Расце ў прыбярэжнай зоне азёр да глыб. 2,5 м, уздоўж вільготных берагоў азёр і рэк утварае зараснікі.

П. аднакветкавы — шматгадовая бессцябловая травяністая расліна выш. 2—15 см з карэнішчам, прыдаткавымі каранямі і паўзучымі сталонападобнымі парасткамі. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, сядзячае, вузкалінейнае. Кветкі аднаполыя, цвітуць над вадой, аднак бутоны тычынкавых і песцікавых кветак развіваюцца пад вадой. Плод — арэшак.

В.​М.​Прохараў.

Прыбярэжнік аднакветкавы.

т. 13, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)