адме́нны, -ая, -ае.

1. Своеасаблівы, адметны; не такі, як усе.

А. сэнс слова.

2. Самы лепшы, надзвычайны; добры па якасці.

Адменнае футра.

А. абед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адме́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адме́нны адме́нная адме́ннае адме́нныя
Р. адме́ннага адме́ннай
адме́ннае
адме́ннага адме́нных
Д. адме́ннаму адме́ннай адме́ннаму адме́нным
В. адме́нны (неадуш.)
адме́ннага (адуш.)
адме́нную адме́ннае адме́нныя (неадуш.)
адме́нных (адуш.)
Т. адме́нным адме́ннай
адме́ннаю
адме́нным адме́ннымі
М. адме́нным адме́ннай адме́нным адме́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адме́нны (непохожий) отли́чный, осо́бый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Не такі, як усе; своеасаблівы, адметны. Як і штогод, для кожнага чалавека вясна прынесла нешта новае, адменнае, непаўторнае. Хадкевіч. — Форма! — весела выкрыкваў .. [Пракоп], падаючы гэтаму слову адменны, аднаму яму зразумелы сэнс. Вітка.

2. Самы лепшы, надзвычайны. Адменных вуліц, плошчаў тут нямала, І кветнікаў, і вечна свежых рос. Панчанка. Боцікі і сапраўды былі адменныя — новенькія, бліскучыя, на высокіх абцасах. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́нны außerrdentlich (надзвычайны); igenartig, originll

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Адме́нны ’выдатны, асаблівы’ (БРС, Бяльк.), рус. отменный да мяняць (гл.). Параўн. польск. odmienny і рус. отличный. Бел. адменны, магчыма, калька з рускага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бала́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМа́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ла́к (разм.).

Вясёлы гаварун, жартаўнік.

Гэта быў адменны весялун і б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

distinctive

[dɪˈstɪŋktɪv]

adj.

адме́нны, адро́зны, сво́еасаблі́вы, спэцыя́льны; асо́бны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

спартсме́н, ‑а, м.

Той, хто сістэматычна або прафесіянальна займаецца спортам. Адменны спартсмен, .. [Віташкевіч] праз які год едзе ў Мінск на лыжныя спаборніцтвы. Кавалёў.

[Англ. sportsman.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГО́ЛЬДЖЫ ((Golgi) Каміла) (7.7.1844, г. Картэна, Італія — 21.1.1926),

італьянскі гістолаг. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1905). Скончыў Падуанскі ун-т (1865). З 1875 праф. ун-та ў г. Павія. Навук. працы па нейрагісталогіі і мікрамарфалогіі нерв. сістэмы. Распрацаваў хромасярэбраны метад прыгатавання прэпаратаў нерв. тканкі (1873). Вызначыў 2 тыпы нерв. клетак; апісаў адменны ўнутрыклетачны арганоід — Гольджы комплекс і інш. Даследаваў патамарфалогію мозга пры псіхічных хваробах, вызначыў гісталагічную дыферэнцыроўку паміж саркомай і гліёмай. Нобелеўская прэмія 1906 (разам з Рамонам-і-Кахалем).

т. 5, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)