адлічы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адлічу́ адлі́чым
2-я ас. адлі́чыш адлі́чыце
3-я ас. адлі́чыць адлі́чаць
Прошлы час
м. адлічы́ў адлічы́лі
ж. адлічы́ла
н. адлічы́ла
Загадны лад
2-я ас. адлічы́ адлічы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адлічы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адлічы́ць, -лічу́, -лічыш, -лічыць; -лічаны; зак., каго-што.

1. Лічачы ад умоўнай адзінкі, назваць, паказаць колькасць чаго-н.

Гадзіннік адлічыў дзесяць гадзін.

2. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго-н.

А. дваццаць рублёў.

3. Вылічыць, утрымаць з якой-н. сумы.

А. з зарплаты частку грошай.

4. Выключыць з ліку навучэнцаў з якой-н. установы і пад; тое, што і звольніць (афіц.).

А. прагульшчыкаў з завода.

А. з універсітэта.

|| наз. адлі́к, -у, м. А. часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлічы́ць сов.

1. отсчита́ть;

а. дзе́сяць кро́каў — отсчита́ть де́сять шаго́в;

а. не́калькі ты́сяч рублёў — отсчита́ть не́сколько ты́сяч рубле́й;

2. (удержать) отчи́слить, вы́честь;

а. з зарпла́ты — отчи́слить (вы́честь) из зарпла́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адлічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., што.

1. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго‑н. Адлічыць сто рублёў.

2. Лічачы ад умоўнай адзнакі, паказаць, назваць колькасць чаго‑н. Гадзіннік адлічыў дванаццаць.

3. Вылічыць, утрымаць з якой‑н. сумы. Адлічыць з зарплаты за прагул.

4. Выключыць з ліку членаў якой‑н. арганізацыі, групы, з ліку навучэнцаў якой‑н. навучальнай установы і пад.; вызваліць ад пасады, звольніць. Са знішчальнага батальёна нас адлічылі як непаўналетніх. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлі́чваць, адлічы́ць

1. (назваць колькасць) bzählen vt;

2. (утрымаць з сумы) bziehen* vt;

3. (выключыць з ліку) usschließen* vt;

адлі́чваць з ВНУ exmatrikuleren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адлі́к гл. адлічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлічэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. адлічыць.

2. Адлічаная сума.

А. ў фонд міру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отсчита́ть сов. адлічы́ць, мног. паадлі́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адлі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адлічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлі́к, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)