адко́рмачны, -ая, -ае.

Прызначаны для адкорму.

А. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адко́рмачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адко́рмачны адко́рмачная адко́рмачнае адко́рмачныя
Р. адко́рмачнага адко́рмачнай
адко́рмачнае
адко́рмачнага адко́рмачных
Д. адко́рмачнаму адко́рмачнай адко́рмачнаму адко́рмачным
В. адко́рмачны (неадуш.)
адко́рмачнага (адуш.)
адко́рмачную адко́рмачнае адко́рмачныя (неадуш.)
адко́рмачных (адуш.)
Т. адко́рмачным адко́рмачнай
адко́рмачнаю
адко́рмачным адко́рмачнымі
М. адко́рмачным адко́рмачнай адко́рмачным адко́рмачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адко́рмачны отко́рмочный;

а. пункт — отко́рмочный пункт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адко́рмачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для адкорму. Адкормачны пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адко́рмачны с.-г. Mast-;

адко́рмачная фе́рма Mstfarm f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

отко́рмочный адко́рмачны;

отко́рмочный пункт адко́рмачны пункт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Mststation

f -, -en адко́рмачны пункт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tuczarnia

ж. с.-г. адкормачны пункт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГО́РЫН Уладзімір Вячаслававіч

(22.10.1952, г. Арол, Расія — 30.7.1996),

бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь (1994), д-р с.-г. н., праф. (1992). Скончыў БДУ (1974) і Усесаюзны с.-г. ін-т (1984). У 1976—80 і з 1985 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (з 1987 нам. дырэктара, з 1990 дырэктар ін-та і адначасова навук.-вытв. аб’яднання «Племэліта»). Навук. працы па праблемах павышэння эфектыўнасці селекцыі ў свінагадоўлі на аснове генетыка-папуляцыйных метадаў, спецыялізацыі розных тыпаў, ліній і парод свіней. Адзін са стваральнікаў беларускай мясной пароды і заводскіх тыпаў «Мінскі» адкормачны і «Віцебскі» мясны буйной белай пароды свіней.

Тв.:

Биотехнология свиноводства. Мн., 1993 (разам з В.С.Смірновым, І.П.Шайко).

т. 5, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЙНА́Я БЕ́ЛАЯ ПАРО́ДА свіней. Выведзена ў сярэдзіне 19 ст. ў Вялікабрытаніі складаным узнаўленчым скрыжаваннем мясц. познаспелых даўгавухіх свіней са скараспелымі кітайскімі і мнагаплоднымі неапалітанскімі. У канцы 19 — пач. 20 ст. завезена ў Расію, дзе на яе аснове выведзены буйныя белыя свінні трох тыпаў прадукцыйнасці: мясны, мяса-сальны і сальны. Пашыраны ў краінах Еўропы, ЗША Канадзе, Кітаі, Карэі, Японіі, Новай Зеландыі. На Беларусі выведзены бел. тып буйной белай пароды — БКБ-1 (1975) і заводскія тыпы — «Мінскі» адкормачны і «Віцебскі» мясны (1990). Буйная белая парода — асн. планавая парода універсальнага кірунку прадукцыйнасці на Беларусі (больш за 70% ад агульнага пагалоўя пародных свіней). Гадуецца амаль паўсюдна, выкарыстоўваецца для прамысл. скрыжавання з інш. пародамі, для мяснога і беконнага адкорму маладняку і для сальнага — дарослых жывёл.

Свінні моцнай канстытуцыі, з тулавам сярэдняй даўжыні, сярэднім кумпяком, з моцнымі правільна пастаўленымі нагамі, маюць невял. галаву, прамастаячыя вушы. Маса дарослых кныроў 310—350 кг, матак 230—250 кг і больш, даўж. тулава адпаведна 183 і 167 см, пладавітасць 11—12 парасят за апарос.

М.А.Лобан.

т. 3, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)