адкаву́ліць

‘адрэзаць вялікі кавалак хлеба’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкаву́лю адкаву́лім
2-я ас. адкаву́ліш адкаву́ліце
3-я ас. адкаву́ліць адкаву́ляць
Прошлы час
м. адкаву́ліў адкаву́лілі
ж. адкаву́ліла
н. адкаву́ліла
Загадны лад
2-я ас. адкаву́ль адкаву́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час адкаву́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Адкаву́ліць ’адрэзаць вялікі кавалак хлеба’ (Шат.) да адкаваліць (< кавал) пад уплывам экспрэсіўных дзеясловаў на ‑уліць. Гл., напр., абакуліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адваву́ліць ’адрэзаць ці адламаць вялікі кавалак хлеба ці чаго іншага’ (КЭС, лаг.) да адкавуліць, кавуліць, кавал (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)