Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
адзіно́кі, -ая, -ае.
1. Аддзелены ад іншых падобных; без іншых, да сябе падобных.
А. дуб.
2. Які не мае сям’і, блізкіх; які адчувае сябе чужым сярод людзей, далёкім ад іх.
А. чалавек.
3. Які праходзіць, адбываецца ва ўмовах адзіноты.
Адзінокая старасць.
|| наз.адзіно́касць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзікава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі дзікі (у 1–6 знач.). А Валодзю забрала да сябе цётка Аўдоцця, жанчына адзінокая, старая і дзікаватая.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бабчыха ’бабка-знахарка, што лечыць травамі’, ’адзінокая беззямельная жанчына, што жыве ў чужых людзей’ (Бяльк.). Вытворнае (суф. ‑іха) ад дзеяслова (параўн. рус.дыял.ба́бчить ’займацца знахарствам’) або непасрэдна ад ба́ба, ба́бка ’баба-знахарка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пу́сташ, ‑ы, ж.
Незаселены, неапрацаваны ўчастак зямлі. Каму адвялі вы Пусташы, каменне? Хто з свайго засеву Не збярэ насення?Колас.А навокал маўчала пусташ, адзінокая, як сон...Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАНЧАРУ́К (Уладзімір Іванавіч) (н. 6.7.1961, пас. Качубееўка Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1989). У 1991—94 вучыўся ў Творчых акад. майстэрнях у М.Савіцкага. З 1994 у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў жанры тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта. Філас. разважанні аб шматграннасці жыцця, свой духоўны, эстэт. ідэал Ганчарук выяўляе праз зварот да міфалагічных сюжэтаў, легендаў, паданняў. Сярод твораў: «Казачніца» (1985), «Лістапад», «Забыты Бог», «Прадказальнік» (усе 1988), трыптых «Датычнасць» (1989), «Знак зацьмення» (1991), «Адзінокая зорка», «Тэсей і мінатаўр» (абедзве 1992), «Блаславенне» (1993), «Жнівень», «Распяцце», «Зварот», «Усім самотным» (усе 1994), «Прэлюдыя ночы», серыя «Цыганскі барон» (усе 1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прырэ́зак, ‑зка, м.
Участак зямлі, які прыразаецца да зямельнага надзелу. Прырэзак зямлі. Атрымаць прырэзак. □ Не захацела Зенька кукурузы на сваёй сядзібе... Адзінокая, яна будзе цягацца на той прырэзак у поле.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)