адзі́нкавы, -ая, -ае.

Асобы, рэдкі, нехарактэрны.

А. выпадак.

|| наз. адзі́нкавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзі́нкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адзі́нкавы адзі́нкавая адзі́нкавае адзі́нкавыя
Р. адзі́нкавага адзі́нкавай
адзі́нкавае
адзі́нкавага адзі́нкавых
Д. адзі́нкаваму адзі́нкавай адзі́нкаваму адзі́нкавым
В. адзі́нкавы (неадуш.)
адзі́нкавага (адуш.)
адзі́нкавую адзі́нкавае адзі́нкавыя (неадуш.)
адзі́нкавых (адуш.)
Т. адзі́нкавым адзі́нкавай
адзі́нкаваю
адзі́нкавым адзі́нкавымі
М. адзі́нкавым адзі́нкавай адзі́нкавым адзі́нкавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адзі́нкавы едини́чный;

а. вы́падак — едини́чный слу́чай

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзі́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а ў выглядзе паасобных адзінак. Адзінкавы выпадак.

2. у знач. наз. адзі́нкавае, ‑ага, н. Філасофская катэгорыя; працэс, з’ява або прадмет з яго ўласцівасцямі і асноўнымі адзнакамі, якія адрозніваюць яго ад іншых працэсаў, з’яў або прадметаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзі́нкавы éinzeln, veréinzelt, éinmalig, sélten (рэдкі); síngulär (своеасаблівы – высок.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АДЗІ́НКАВЫ ВЕ́КТАР,

орт, вектар, даўжыня якога прынята за адзінку выбранага маштабу. Адвольны вектар a→ можна атрымаць з якога-н. калінеарнага яму адзінкавага вектара e→ множаннем на лік (скаляр) λ : a→ = λe→. Гл. таксама Вектарнае злічэнне.

т. 1, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэа́лія, -і, ж. (кніжн.).

Адзінкавы прадмет, рэч; тое, што ёсць, існуе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валасі́на, -ы, мн. -ы, -сі́н, ж.

Адзінкавы волас.

|| памянш. валасі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мона... (а таксама мана...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. адзін, адзіны, адзінкавы, напр.: монатэізм, монакультура, монамалекулярны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асо́бны, -ая, -ае.

1. Адасоблены, самастойны.

Асобнае памяшканне.

Ён жыве асобна (прысл.) ад бацькоў.

2. Некаторы, адзінкавы.

Асобныя заўвагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)