адзначэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адзначэ́нне адзначэ́нні
Р. адзначэ́ння адзначэ́нняў
Д. адзначэ́нню адзначэ́нням
В. адзначэ́нне адзначэ́нні
Т. адзначэ́ннем адзначэ́ннямі
М. адзначэ́нні адзначэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адзначэ́нне ср.

1. отме́тка ж.;

2. обозначе́ние;

3. отме́тка ж.;

4. регистра́ция ж.;

5. указа́ние (на что);

6. пра́зднование;

7. ознаменова́ние;

1-7 см. адзна́чыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзначэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адзначыць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пікета́ж, ‑у, м.

Спец. Выбар пунктаў на мясцовасці і адзначэнне іх калкамі пры нівеліраванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ФІКСА́ЦЫЯ (позналац. fixatio, ад лац. fixus цвёрды, нерухомы, моцны),

1) замацаванне чаго-н. у пэўным становішчы.

2) Устанаўленне, вызначэнне тэрмінаў выканання пэўнай справы, узроўню развіцця чаго-н. (напр., Ф. ўзроўню зарплаты і цэн).

3) Адзначэнне, вылучэнне звестак, думак у свядомасці, памяці, таксама іх замацаванне ў пісьмовай, фатагр., камп’ютэрнай формах.

4) Засяроджванне на чым-н. увагі.

5) Апрацоўка фіксажам фатаграфічным праяўленых адбіткаў на негатыве або пазітыве.

6) Спосаб захавання прыжыццёвай структуры і хім. саставу клетак, тканак і органаў жывых арганізмаў. Адбываецца шляхам іх апрацоўкі рознымі рэактывамі (фармалінам, спіртам, ацэтонам, чатырохвокісам осмію) і кансервацыяй, таксама высушваннем і замарожваннем ва ўмовах вакууму.

т. 16, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канстата́цыя

(фр. constatation)

адзначэнне, пацвярджэнне наяўнасці чаго-н. (напр. к. факта).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ознаменова́ние азнаменава́нне, -ння ср., адзначэ́нне, -ння ср.;

в ознаменова́ние оде́ржанной побе́ды у азнаменава́нне атры́манай перамо́гі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пікета́ж

(фр. piquetage = устанаўленне колікаў)

выбар пунктаў на мясцовасці і адзначэнне іх калкамі пры нівеліраванні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

уго́дкі, ‑дак; адз. няма.

Уст. Гадавіна з дня смерці; адзначэнне гэтай даты. // Наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой‑н. падзеі. Добра і тое, што кніга А. Лойкі ўбачыла свет іменна сёлета, калі наша грамадскасць адзначае 75‑я ўгодкі з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отме́тка ж.

1. адзна́ка, -кі ж.; знак, -ка м.; ме́тка, -кі ж.;

2. (действие) адзначэ́нне, -ння ср.; неоконч. адзна́чванне, -ння ср.;

3. (оценка) адзна́ка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)