адгасці́ць, -гашчу́, -го́сціш, -го́сціць; зак.

1. Правесці ў гасцях некаторы час, гасціць.

Цэлы месяц адгасціў у сяброў.

2. Скончыць гасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгасці́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адгашчу́ адго́сцім
2-я ас. адго́сціш адго́сціце
3-я ас. адго́сціць адго́сцяць
Прошлы час
м. адгасці́ў адгасці́лі
ж. адгасці́ла
н. адгасці́ла
Загадны лад
2-я ас. адгасці́ адгасці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адгасці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адгасці́ць сов. отгости́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгасці́ць, ‑гашчу, ‑госціш, ‑госціць; зак.

Разм. Тое, што і адгасцяваць. Ён [музыка] тут успомніў родны край І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах набываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгасцява́ць, -цю́ю, -цю́еш, -цю́е; -цю́й; зак. (разм.).

Тое, што і адгасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгасцява́ць сов., см. адгасці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отгости́ть сов., разг. адгасці́ць, адгасцява́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ад..., (а таксама ада... і ад’...), прыстаўка.

1. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: а) аддаленне ад каго‑, чаго‑н., напрыклад: адысці, адбегчы, адпаўзці, адляцець, адплысці; б) аддзяленне ад прадмета яго часткі або іншага прадмета, цесна з ім звязанага, напрыклад: адвязаць, адкусіць, адкруціць, адрэзаць, адчапіць; в) завяршэнне і спыненне дзеяння, часта з адценнем інтэнсіўнасці або стараннасцю дакладнасці, напрыклад: адгасціць, адгрымець; г) звернутасць дзеяння ў адказ на што‑н., напрыклад: адгукнуцца, аддзякаваць; д) пазбаўленне, вызваленне ад чаго‑н., вяртанне каго‑н. у ранейшы стан, напрыклад: адвучыць (ад дрэнных прывычак), адбіць (ахвоту), адкачаць (тапельца), адагрэцца; е) (з часціцай ‑ся) ухіленне ад чаго‑н., напрыклад: адгаварыцца, адмовіцца (ад удзелу), адпісацца; ж) давядзенне працяглым дзеяннем да страты адчувальнасці, напрыклад: адлежаць (бакі), адседзець (нагу), адбіць (рукі).

2. Ужываецца пры ўтварэнні прыметнікаў з абазначэннем паходжання, сувязі іх з чым‑н., напрыклад: аддзеяслоўны, адметны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)