адгало́сак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адгало́сак адгало́скі
Р. адгало́ску адгало́скаў
Д. адгало́ску адгало́скам
В. адгало́сак адгало́скі
Т. адгало́скам адгало́скамі
М. адгало́ску адгало́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адгало́сак, -ску, мн. -скі, -скаў, м.

1. Рэха, водгулле.

Плывуць адгалоскі ад песень.

2. чаго. Аслаблены адлегласцю гук чаго-н.

Адгалоскі грому.

3. перан., чаго. Тое, у чым выяўляюцца сляды ўплыву, уздзеяння чаго-н.; што з’яўляецца вынікам чаго-н., адказам на якія-н. з’явы, падзеі.

Паэма з’явілася адгалоскам грамадскіх падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгало́сак, -ску м.

1. отголо́сок, о́тзвук;

2. перен. отголо́сок;

~скі яко́й-не́будзь падзе́і — отголо́ски како́го-либо собы́тия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгало́сак, ‑ску, м.

1. Рэха, водгулле. Ад песень ад гулкіх плывуць адгалоскі Па шумных дубровах і нівах. Купала. // чаго. Аслаблены адлегласцю гук чаго‑н. Неба на ўсходзе палыхала частымі знічкамі, і адтуль даляталі зрэдку далёкія адгалоскі грому. Лынькоў.

2. перан.; чаго. Тое, у чым выяўляюцца сляды ўплыву, уздзеяння чаго‑н.; рэшткі, вынік чаго‑н. З’явіўшыся яркім адгалоскам нарастаючага вызваленчага руху сялянства, адлюстраваўшы яго класавы пратэст супраць памешчыкаў і царызму, увабраўшы ў сябе нацыянальна-вызваленчыя імкненні шырокіх народных маc, .. [творчасць Багушэвіча] стала значнай літаратурна-грамадскай з’явай Беларусі напярэдадні рэвалюцыі 1905 г. Івашын. Як адгалосак, як цень свайго мужа, .. [Аўдоцця] жыла яго жыццём. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгало́сак м. (рэха) Nchhall m -(e)s, Wderhall m, cho n -s -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

echo1 [ˈekəʊ] n. (pl. echoes) рэ́ха; во́дгук, адгало́сак (таксама перан.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Перагало́ссе (пірігалосься) ’адгалосак, водгалас’ (Юрч. СНЛ), рус. дыял. переголо́сье ’абгаворы, плёткі’, славен. preglâsje ’перагаласоўка галосных гукаў’. Да пера- і голас (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адгало́ссе, ‑я, н., зб.

Тое, што і адгалосак. Толькі рэха далятала, Звонкай песні адгалоссе. Гілевіч. Сціхла трывожнае адгалоссе стрэлаў, і зноў рэха насіла над балотамі роспачлівую песню шакалаў. Самуйлёнак. У гарах гулка пакацілася адгалоссе. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгало́с, ‑у, м.

Тое, што і адгалосак. Часта і цяпер у цішы ночы звонкім адгалосам разлягаюцца па балоце гукі гармоніка. Чарот. Спі, змагар! Над магілаю цеснаю Краскі ўзыдуць з пасеяных слёз... Прыйдзе моладзь не раз к табе з песняю, Смела кінуўшы ўдаль адгалос. Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Resonnz f -, -en рэзана́нс; перан. тс. во́дгук, адгало́сак;

ine grße ~ fnden* мець шыро́кі рэзана́нс [во́дгук, адгало́сак]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)