адгавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

Ухіліцца ад чаго-н., спасылаючыся на якія-н. абставіны; апраўдацца.

Ледзь адгаварыўся ад даручэння.

|| незак. адгаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгавары́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адгавару́ся адгаво́рымся
2-я ас. адгаво́рышся адгаво́рыцеся
3-я ас. адгаво́рыцца адгаво́рацца
Прошлы час
м. адгавары́ўся адгавары́ліся
ж. адгавары́лася
н. адгавары́лася
Загадны лад
2-я ас. адгавары́ся адгавары́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адгавары́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адгавары́цца сов.

1. ко́нчить говори́ть;

2. отговори́ться, отде́латься (слова́ми)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгавары́цца, ‑гаваруся, ‑гаворышся, ‑гаворыцца; зак.

Адгаворкамі адмовіцца, ухіліцца ад якой‑н. прапановы. [Мікола:] — Я перш адказваўся, але .. [Васіль] так прыстаў, што нельга было адгаварыцца, і я мусіў зайсці з ім к Діню. Гартны. // Апраўдацца, пазбегнуць пакарання, непрыемнасцей з дапамогаю адгаворак. І самае цяжкае Клемсу сказаць, а потым няхай злуе яна [жонка], няхай сварыцца, потым ён зможа адгаварыцца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгавары́цца (ухіліцца ад прапановы) usflüchte mchen; vrtäuschen vt, vrschützen vt;

ён адгавары́ўся хваро́бай er täuschte die Krnkheit vor

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

отговори́ться адгавары́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхрысці́цца, -рышчу́ся, -ры́сцішся, -ры́сціцца; зак., ад каго-чаго (разм.).

Адмовіцца, ухіліцца ад каго-, чаго-н.; адчапіцца, адгаварыцца, адвязацца.

Неяк удалося а. ад паездкі.

|| незак. адхры́шчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгаво́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адгаварыцца.

2. Зал. да адгаворваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wymówić się

зак. адмовіцца, адгаварыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адбраха́цца, ‑брашуся, ‑брэшашся, ‑брэшацца; зак.

Разм. груб. Адгаварыцца, адмовіцца ад чаго‑н.; выкруціцца. — Ідзі сюды, Анэта, а то я адна не адбрашуся, — пачула яна голас суседкі Агаты. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)