адвячо́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Перадвячэрні час.

Быў ранні а.

|| прым. адвячо́ркавы, -ая, -ае.

А. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвячо́рак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адвячо́рак адвячо́ркі
Р. адвячо́рка адвячо́ркаў
Д. адвячо́рку адвячо́ркам
В. адвячо́рак адвячо́ркі
Т. адвячо́ркам адвячо́ркамі
М. адвячо́рку адвячо́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адвячо́рак, -рка м. предвече́рнее вре́мя; су́мерки мн.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адвячо́рак, ‑рка, м.

Перадвячэрні час. Сінім снежным адвячоркам Грыбок хадзіў ад акна да акна па сяле, загадваў ісці .. на сход. Мележ. Заходзіла сонца, але ўжо на самым захадзе яно сцьмела, і адвячорак спахмурнеў. Чорны. Быў ранні адвячорак. Яшчэ недзе прыветліва свяціла сонца. А пакой ужо напоўніўся змрокам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвячо́рак м. Ábenddämmerung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Адвячо́рак ’частка дня’ (БРС, Касп., КТС), ’частка дня перад вечарам’ (КЭС). Гл. вечар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адвячорак, надвячорак □ шарая гадзіна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

На́цемак (на́цімак) ’адвячорак’ (Яўс.). Да цьма (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МАРЦІНКЕ́ВІЧ Геранім Францавіч (14.7.1816, в. Тулава Віцебскага р-на — пасля 1864),

бел. і польскі пісьменнік. Скончыў Віцебскую губ. гімназію (1835), вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Да 1860-х г. служыў чыноўнікам у Віцебску. Літ. дзейнасць пачаў у 1830-я г. У 1858 напісаў па-беларуску драм. паэму «Адвячорак (Аказія ў карчме пад Фальковічамі)», якая, паводле некаторых звестак, ставілася ў 1862 у Віцебску. На польск. мове выдаў 2 зб. «Паэзія» (Вільня, 1845 і 1848) і кн. «Творы, напісаныя між іншым» (Вільня, 1857). Драма «Падарожны» (нап. 1859) не апублікавана. Творы прасякнуты трывогай за лёс народа, надзеяй на лепшую будучыню, сатырай на чыноўніцтва. Перакладаў на польск. мову бел. нар. песні, вершы І.​В.​Гётэ і М.​Лермантава; А.​Вярыгу-Дарэўскаму і яго брату Сямёну прысвяціў верш «Заход сонца» (1843).

Тв.:

Адвячорак (Аказія ў карчме пад Фальковічамі): [П’еса] // Беларуская літаратура XIX ст. Мн., 1988;

[Вершы] // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай. Мн., 1998.

Літ.:

Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969. С. 159—161;

Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 161—163;

Мархель У. Шчыры, але не камерны: Геранім Марцінкевіч: Вяртанне спадчыны // Роднае слова. 1998. № 2.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 10, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

задля́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абл. Надоўга затрымацца дзе‑н. (загаварыўшыся або па іншых прычынах). — А няхай яго... Задлякаўся ды прасядзеў цэлы адвячорак, — сказаў Баранок, беручы плуг. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)