адбыва́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адбыва́ю адбыва́ем
2-я ас. адбыва́еш адбыва́еце
3-я ас. адбыва́е адбыва́юць
Прошлы час
м. адбыва́ў адбыва́лі
ж. адбыва́ла
н. адбыва́ла
Загадны лад
2-я ас. адбыва́й адбыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адбыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адбыва́ць несов.

1. (быть определённый срок) отбыва́ть;

2. (определяться, выезжать) отбыва́ть;

3. (выбывать из состава) убыва́ть;

4. (не желая выполнить что-л., ограничиваться чем-л.) отде́лываться; (удовлетворяться чем-л. небольшим) обходи́ться;

1-4 см. адбы́ць 1-4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адбыць (у 1–3 знач.).

•••

Адбывалаўку адбываць — працаваць нехаця; без жадання, фармальна выконваць работу, абавязкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; зак.

1. што. Выканаць якую-н. павіннасць, абавязак; прабыць вызначаны тэрмін дзе-н.

А. чаргу на дзяжурстве.

А. тэрмін пакарання.

2. Выканаць што-н. фармальна, як бы з-пад прымусу.

А. заняткі.

3. Правесці, зрабіць, закончыць што-н.

А. вяселле.

4. Абысціся, абмежавацца чым-н.

Абед адным хлебам не адбудзеш (прымаўка).

Не адбудзе і не прыбудзе (разм.) — не будзе ні выгоды, ні страты.

|| незак. адбыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. адбыва́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| наз. адбыццё, -я́, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбыва́лаўка, ‑і, ж.

У выразе: адбывалаўку адбываць гл. адбываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́ншчына, -ы, ж.

1. Пры прыгонным праве: дармавая прымусовая праца сялян на пана.

Адбываць паншчыну.

2. Прыгоннае права (разм.).

|| прым. па́ншчынны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отбыва́ть несов.

1. адбыва́ць; (уезжать) ад’язджа́ць; (отходить) адыхо́дзіць;

2. (наказание и т. п.) адбыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыго́н², -у, м.

1. Грамадскі лад, заснаваны на прыгонным праве; прыгонніцтва.

Часы прыгону.

2. Дармавая прымусовая праца сялян на памешчыка ў часы прыгоннага права; паншчына.

Адбываць п.

|| прым. прыго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адбываць — адбыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

do time, serve time

informal

адбыва́ць тэ́рмін

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)