адасо́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

1. Выдзеліцца з агульнага, заняць асобае, ізаляванае становішча.

2. Адмежавацца ад людзей.

А. ад кампаніі сяброў.

|| незак. адасабля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. адасабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адасо́біцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адасо́блюся адасо́бімся
2-я ас. адасо́бішся адасо́біцеся
3-я ас. адасо́біцца адасо́бяцца
Прошлы час
м. адасо́біўся адасо́біліся
ж. адасо́білася
н. адасо́білася
Дзеепрыслоўе
прош. час адасо́біўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адасо́біцца сов. обосо́биться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адасо́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Аддзяліцца, выдзеліцца з агульнага, цэлага; заняць асобнае месца. // Адмежавацца ад людзей. Адчуваючы, што гаворка Панцялея Іванавіча была падобнаю на сватаўство, Крушыны яшчэ больш, адасобіўся ад людзей. Пальчэўскі. [Раман] адасобіўся ад усіх, паставіў свой ложак у кутку пакоя і адгарадзіўся нейкай.. шырмай, якую дастаў у тэатральным рэквізіце. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адасо́біцца sich ábsondern, sich isolíeren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уедини́ться адасо́біцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обосо́биться

1. адасо́біцца, аддзялі́цца;

2. грам. адасо́біцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адасабля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да адасобіцца.

2. Зал. да адасабляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак. і незак.

1. Адасобіцца (адасабляцца), аддзяліцца (аддзяляцца) ад навакольнага асяроддзя.

І. ад людзей.

2. Пакрывацца ізаляцыяй (у 2 знач.; спец.).

|| наз. ізаля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак.

1. Аддзяліцца, паставіўшы якую-н. агароджу.

А. высокім плотам.

А. шырмай.

2. перан. Адасобіцца, парваць сувязь з кім-н.

А. ад усяго свету.

|| незак. адгаро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)