адаптацы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адаптацы́йны адаптацы́йная адаптацы́йнае адаптацы́йныя
Р. адаптацы́йнага адаптацы́йнай
адаптацы́йнае
адаптацы́йнага адаптацы́йных
Д. адаптацы́йнаму адаптацы́йнай адаптацы́йнаму адаптацы́йным
В. адаптацы́йны (неадуш.)
адаптацы́йнага (адуш.)
адаптацы́йную адаптацы́йнае адаптацы́йныя (неадуш.)
адаптацы́йных (адуш.)
Т. адаптацы́йным адаптацы́йнай
адаптацы́йнаю
адаптацы́йным адаптацы́йнымі
М. адаптацы́йным адаптацы́йнай адаптацы́йным адаптацы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Агульны адаптацыйны сіндром, гл. Стрэс

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АДАПТАЦЫ́ЙНЫ СІНДРО́М,

стрэс, сукупнасць рэакцый жывога арганізма на дзеянне надзвычайных раздражняльнікаў (стрэсараў). Адрозніваюць 3 стадыі: трывогі (мабілізацыя ахоўных сіл арганізма), рэзістэнтнасці або супраціўлення (прыстасаванне да цяжкай сітуацыі), знясілення (пры моцным і доўгім уздзеянні стрэсараў можа скончыцца смерцю). У развіцці адаптацыйнага сіндрому гал. роля належыць пярэдняй долі гіпофіза і кары наднырачнікаў. Змены ў арганізме на стадыі рэзістэнтнасці небяспечныя (напр., павелічэнне артэрыяльнага ціску ў чалавека) і могуць прывесці да інсульту або інфаркту. Канцэпцыя адаптацыйнага сіндрому прапанавана канадскім патолагам Г.Селье (1936).

Схема асноўных рэакцый і вынікаў адаптацыйнага сіндрому.

т. 1, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адаптацио́нный адаптацы́йны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АДАПТА́ЦЫЯ (ад лац. adaptatio прыстасаванне) сацыяльная, працэс узаемадзеяння індывіда (групы, суполкі) з сац. асяроддзем. Характарызуецца прыстасаваннем да новых умоў жыцця, выпрацоўкай і актуалізацыяй такіх якасцяў, што забяспечваюць выжыванне, зменай фактараў асяроддзя для найб. поўнага авалодання імі, пераглядам уласных дамаганняў і самаацэнак да рэальных умоў і суб’ектыўных магчымасцяў, пераадоленнем існуючых стэрэатыпаў, звычак, інерцыі мыслення. Чалавек здольны не толькі прыстасоўвацца, але і актыўна ўздзейнічаць на новыя ўмовы і абставіны, кантраляваць і рэгуляваць іх. Працэс адаптацыі можа быць татальны пры поўнай змене навакольнага асяроддзя і мэтавы (напр., змена месца работы і інш.). У псіхал. і сац. адносінах важна ўлічваць асаблівасці адаптацыі чалавека да працяглага ўздзеяння неспрыяльных фактараў (стрэсараў; гл. таксама Адаптацыйны сіндром). Адаптацыя цесна звязана з асваеннем і прыняццем (інтэрыярызацыяй) індывідам нормаў і каштоўнасцяў таго грамадства, да якога ён належыць, у працэсе сацыялізацыі.

Літ.:

Лебедев В.И. Личность в экстремальных условиях. М., 1989;

Свиридов Н.А. Социальная адаптация личности в коллективе // Социол. Исслед. 1980. № 3.

С.А.Шавель.

т. 1, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)