адапрэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Адстаць, аддзяліцца ад чаго-н. пад уздзеяннем вільгаці, перамены тэмпературы.

Кара адапрэла ад пнёў.

|| незак. адаправа́ць, -прае́ і -права́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адапрэ́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адапрэ́е адапрэ́юць
Прошлы час
м. адапрэ́ў адапрэ́лі
ж. адапрэ́ла
н. адапрэ́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час адапрэ́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адапрэ́ць сов. отопре́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адапрэ́ць, ‑прэе; зак.

Адстаць, аддзяліцца ад чаго‑н. пад уздзеяннем вільгаці, ад перамены тэмпературы. [Кара].. адапрэла ад пнёў і апаўзла, адвалілася разам са снегам у першыя вясновыя адлігі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отопре́ть сов., разг. адапрэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адаправа́ць, ‑прае і ‑правае.

Незак. да адапрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)