адалі́ска
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
адалі́ска |
адалі́скі |
| Р. |
адалі́скі |
адалі́сак |
| Д. |
адалі́сцы |
адалі́скам |
| В. |
адалі́ску |
адалі́сак |
| Т. |
адалі́скай адалі́скаю |
адалі́скамі |
| М. |
адалі́сцы |
адалі́сках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адалі́ска
(фр. odalisque, ад тур. odalyk = наложніца)
1) рабыня або прыслужніца ў гарэме;
2) палюбоўніца, каханка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Адалі́ска (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы, дзе з франц. odalisque, якое з тур. oḍalyḳ (oḍa ’пакой’) (Локач, 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
одали́ска уст. адалі́ска, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КІРЫ́ЛІН (Пётр Аляксеевіч) (н. 12.7.1954, г. Віцебск),
бел. графік. Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1981). Працуе пераважна ў тэхніцы малюнка, акварэлі, змешаных тэхніках. Творы вызначаюцца семіятычнасцю вобразных канструкцый, спалучэннем у дэталёва распрацаваных кампазіцыях абстрактных геам. форм і фігуратыўных выяў, складанасцю рытмічных пабудоў, экспрэсіўнасцю і дэкаратыўнасцю каларыту. Аўтар цыклаў «Поліс» (1983), «Вечнасць» (1984), «Аблокі» (1995), «Антысветы» (1997), кампазіцый «Погляд» (1983), «Дзяўчынка-кветка» (1984), «Рыба» (1986), «Спытай шчасця са мной» (1987), «Memento mori», «Люцыфер», «Алея», «Ззянне доўгай раніцы» (усе 1990), «Карусель», «Дзікі лес», «Фаварыт неба», «Кола часу» (усе 1996), «Адаліска», «Адысея бяздоннага мора», «Маленькі лорд», «Вежа адзінокіх птушак», «Востраў кахання», «Інтуіцыя міфа», «Восеньскі праменад» (усе 1998) і інш.
М.Л.Цыбульскі.
П.Кірылін. О, аблокі. 1995.
т. 8, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)