Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
адагну́ты
1. ото́гнутый;
2. разо́гнутый; распрямлённый;
1, 2 см. адагну́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адагну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад адагнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
odgięty
адагнуты
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адваро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
1.Адагнуты і прыгладжаны край адзення ці абутку.
Пінжак з шырокімі адваротамі.
2. Адваротны бок чаго-н. (кнігі, паштоўкі і пад.).
Подпіс на адвароце здымка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фла́нец, ‑нца, м.
Спец.
1. Злучальная частка трубаправодаў, валаў і пад. у выглядзе дыска з адтулінамі для балтоў.
2.Адагнуты пад прамым вуглом кант металічнага ліста.
[Ад ням. Flansch.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРА́ВАЙ РУКІ́ ПРА́ВІЛА,
мнеманічнае правіла для вызначэння напрамку індукцыйнага току ў правадніку, які рухаецца ў магн. полі. Вынікае з Ленца правіла.
Паводле П.р.п. правую руку трэба размясціць так, каб сілавыя лініі магн. поля ўваходзілі ў далонь, а адагнуты вялікі палец быў накіраваны ўздоўж вектара скорасці руху правадніка, тады выцягнутыя пальцы будуць супадаць з напрамкам індукцыйнага току ў правадніку. Гл. таксама Электрамагнітная індукцыя.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛЕ́ВАЙ РУКІ́ ПРА́ВІЛА,
мнеманічнае правіла для вызначэння напрамку Ампера сілы і магн. часткі Лорэнца сілы.
Паводле Л.р.п. левую далонь размяшчаюць так, каб выцягнутыя пальцы былі накіраваны ўздоўж вектара шчыльнасці току (ці скорасці дадатнага зараду), а сілавыя лініі магн поля ўваходзілі ў далонь, тады адагнуты вялікі палец пакажа напрамак сілы, якая дзейнічае на праваднік з токам (ці дадатна зараджаную часціцу).