Агурочная трава 1/90

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

огуре́чный агуро́чны;

огуре́чная трава́ бот. агуро́чная трава́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бура́чнікавыя, ‑ых, адз. няма.

Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца незабудкі, медуніцы, геліятроп, агурочная трава і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агуро́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. агуро́чны агуро́чная агуро́чнае агуро́чныя
Р. агуро́чнага агуро́чнай
агуро́чнае
агуро́чнага агуро́чных
Д. агуро́чнаму агуро́чнай агуро́чнаму агуро́чным
В. агуро́чны (неадуш.)
агуро́чнага (адуш.)
агуро́чную агуро́чнае агуро́чныя (неадуш.)
агуро́чных (адуш.)
Т. агуро́чным агуро́чнай
агуро́чнаю
агуро́чным агуро́чнымі
М. агуро́чным агуро́чнай агуро́чным агуро́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бурачнік, гл. Агурочная трава

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Барага, гл. Агурочная трава

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АГУРО́ЧНІК, бурачнік (Borago),

род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. бурачнікавых. 3 віды, пашыраныя пераважна ў Міжземнамор’і. Лёгка дзічэе, як пустазелле трапляецца ў Еўропе і Зах. Азіі. На Беларусі — агурочнік лекавы, або агурочная трава (D. officinalis), — адналетнік.

Выш. 30—100 см, сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае з агурочным пахам і смакам (адсюль назва). Цвіце ў чэрв. — ліпені. Кветкі блакітныя, ружовыя, белыя, у суквеццях-завітках. Плод — чатырохарэшак Лекавая (мачагонны, патагонны, змякчальны сродак), меданосная і дэкар. расліна, вырошчваюць як агародніну (маладое лісце прыдатнае на салату).

Агурочнік лекавы.

т. 1, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пу́палка ’маленькі агурок, ад якога адпала кветка’ (Ян.). Да пу́пел (гл.); чэш. рираіка ’асліннік, Oenothera biennis’, харв. ριφα‑ Ijka ’тс’, балг. пу́палка ’тс’ даюць падставы для рэканструкцыі прасл. *рорьІка, вытворнага ад *рорь (БЕР, 5, 855; Махэк₂, 500), параўн. пупок ’маленькі агурок’, рус. опу́пышекагурочная завязь’, балг. пупавеем ’астаюся малы, не расту’, серб.-харв. pupoljak ’пупышка на сцябліне, з якой мае развіцца кветка, адростак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МАЗАІ́ЧНЫЯ ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н,

група вірусных хвароб, якая характарызуецца мазаічнай (стракатай) афарбоўкай пашкоджаных органаў, пераважна лісця і пладоў. У залежнасці ад малюнка адрозніваюць кальцавую мазаіку, палосчатую, рабую і інш. Змяняецца форма ліставой пласцінкі, расліны адстаюць у росце. Моцнае пашкоджанне вірусам выклікае некроз (адміранне) лісця, парасткаў, расліны. Хваробы перадаюцца праз насенне, пры пасынкаванні, сутыкненні здаровых і хворых раслін з іх узаемным траўміраваннем і інш. Пераносчыкі — тлі, клапы, глебавыя нематоды. Вірусы захоўваюцца ў раслінных рэштках, насенні. Найб. шкодныя М.х.р. — мазаіка тытуню і памідораў, зялёная мазаіка агуркоў і звычайная агурочная мазаіка, рабая і маршчыністая мазаіка бульбы, мазаіка буракоў, гароху, капусты, фасолі і інш.

Літ.:

Власов Ю.И. Вирусные и микоплазменные болезни растений. М., 1992;

Блоцкая Ж.В. Вирусные болезни картофеля. Мн., 1993.

Ж.​В.​Блоцкая.

Мазаічныя хваробы раслін: 1 — маршчыністая мазаіка бульбы (а — пашкоджаны ліст, б — расліна, в — некроз жылак); 2 — жоўтая мазаіка фасолі; 3 — мазаіка азімай пшаніцы.

т. 9, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)