АГРЭ́НЕЎ-СЛАВЯ́НСКІ (сапр. Агрэнеў) Дзмітрый Аляксандравіч
(19.12.1836, або 1834, Масква — 23.7.1908),
рускі спявак (тэнар), харавы дырыжор. Арганізатар і кіраўнік хору «Славянская капэла» (1868), з якім канцэртаваў па Расіі і за мяжой. У праграмах былі і бел. нар. песні («Чаму ж мне не пець», «Ці не дудка мая» і інш.). Адыграў значную ролю ў прапагандзе слав. муз. фальклору, хоць маст. якасці некат. яго запісаў і апрацовак, адбор нар. песень крытыкаваліся знаўцамі музыкі.
Літ.:
Локшин Д.Л. Замечательные русские хоры и их дирижёры. 2 изд. М., 1963.
т. 1, с. 87
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Агрэнеў Дз. А., гл. Агрэнеў-Славянскі Дз. А.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Агрэнеў-Славянскі Дз. А. 1/86; 5/486; 10/396; 12/620
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)