агнёва-руды́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. агнёва-руды́ агнёва-руда́я агнёва-рудо́е агнёва-руды́я
Р. агнёва-рудо́га агнёва-рудо́й
агнёва-рудо́е
агнёва-рудо́га агнёва-руды́х
Д. агнёва-рудо́му агнёва-рудо́й агнёва-рудо́му агнёва-руды́м
В. агнёва-руды́ (неадуш.)
агнёва-рудо́га (адуш.)
агнёва-руду́ю агнёва-рудо́е агнёва-руды́я (неадуш.)
агнёва-руды́х (адуш.)
Т. агнёва-руды́м агнёва-рудо́й
агнёва-рудо́ю
агнёва-руды́м агнёва-руды́мі
М. агнёва-руды́м агнёва-рудо́й агнёва-руды́м агнёва-руды́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

агнёва-чырво́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. агнёва-чырво́ны агнёва-чырво́ная агнёва-чырво́нае агнёва-чырво́ныя
Р. агнёва-чырво́нага агнёва-чырво́най
агнёва-чырво́нае
агнёва-чырво́нага агнёва-чырво́ных
Д. агнёва-чырво́наму агнёва-чырво́най агнёва-чырво́наму агнёва-чырво́ным
В. агнёва-чырво́ны (неадуш.)
агнёва-чырво́нага (адуш.)
агнёва-чырво́ную агнёва-чырво́нае агнёва-чырво́ныя (неадуш.)
агнёва-чырво́ных (адуш.)
Т. агнёва-чырво́ным агнёва-чырво́най
агнёва-чырво́наю
агнёва-чырво́ным агнёва-чырво́нымі
М. агнёва-чырво́ным агнёва-чырво́най агнёва-чырво́ным агнёва-чырво́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАЛАРЫ́ФЕР (ад лац. calor цяпло + fero нясу),

цеплаабменны апарат (прылада) для награвання паветра ў сістэмах паветр. ацяплення, вентыляцыі і сушкі. Бываюць паравыя, вадзяныя, эл. і агнёва-паветраныя. К., у якіх паветра награецца парай або гарачай вадой, бываюць пласціністыя (радыятары), са спіральна-стужачнымі і накатнымі рэбрамі. У К. паветра награецца, абцякаючы каналы, дзе цыркулююць гарачыя газы, вада або пара. Рух паветра можа стварацца вентылятарам. Гл. таксама Паветрападагравальнік.

т. 7, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыёмны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць, прызначаецца для прыёму каго‑, чаго‑н. Прыёмная антэна. Прыёмная радыёстанцыя. // Створаны, арганізаваны для прыёму каго‑, чаго‑н. «Хіба ў нас такая ферма ёсць? У актах прыёмнай камісіі і ўпамінку няма». Ракітны. У інстытуце ішлі прыёмныя экзамены. Карпаў. // Назначаны для прыёму, наведвання (пра час). Прыёмныя гадзіны. □ У нядзелю .. [Нічыпара] пацягнула ў бальніцу да Агнёва. Быў прыёмны дзень. Асіпенка.

2. Які ўсынавіў каго‑н. або ўсыноўлены кім‑н. [Гіго] вучыўся мове сваіх прыёмных бацькоў. Самуйлёнак. З той пары дзяўчынка пачала жыць як прыёмная дачка ў сям’і вартаўніка могілак. Галавач.

3. у знач. наз. прыёмная, ‑ай, ж. Пакой, у якім прымаюць наведвальнікаў або дзе яны чакаюць прыёму. У прыёмнай было нямнога народу, значна менш, чым звычайна, калі ідзе бюро. Шамякін. У прыёмнай рэдактара было бязлюдна. Хадкевіч. Без шапкі, загарэлы, .. [Коля] і цяпер быў такі, як тады, калі нёс .. [Рыну] на руках у прыёмную клінікі. Грамовіч.

•••

Прыёмны пакой гл. пакой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СКРЫГА́Н (Ян) (Іван Аляксеевіч; 16.11.1905, в. Труханавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 18.9.1992),

бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1985). Вучыўся ў Слуцкім с.-г. тэхнікуме, БДУ (1928—32). У 1924—27 працаваў у слуцкай акруговай газ. «Вясковы будаўнік», заг. Нар. дома ў Расонах, у газ. «Чырвоная Полаччына», у 1933—36 у газ. «Літаратура і мастацтва». У 1936 рэпрэсіраваны, высланы ў Кемераўскую вобл. У 1946 вызвалены, працаваў на прамысл. прадпрыемстве ў г. Фергана (1946—48), у Эстоніі (1948—49). У 1949 зноў арыштаваны і высланы ў Сібір. Рэабілітаваны ў 1954. З 1955 працаваў у Дзярж. выд-ве Беларусі, з 1959 у час. «Полымя», у 1967—75 заг. рэдакцыі ў «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі». У 1975—85 адказны сакратар К-та па Дзярж. прэміях Беларусі ў галіне л-ры, мастацтва і архітэктуры. Літ. дзейнасць пачаў у 1924 з вершаў. Быў чл. літ. аб’яднанняў «Маладняк», «Літаратурна-мастацкая камуна». Першае апавяданне «Таіса» (1927) напісана пад уплывам прыгодніцка-рамант. тэндэнцый, характэрных маладнякоўскай прозе. Аповесць «Затока ў бурах» (1929) — гіст. і псіхал. праўдзівы малюнак з жыцця бел. народа ў часы 1-й сусв. вайны і пазней. С. — адзін з пачынальнікаў бел. нарыса: «Новая зямля» (1929), зб-кі «Шугае сонца» (1930), «Недапісаны профіль» (1932). Зб. апавяданняў «Сустрэчы» (1935) — сведчанне пашырэння ідэйна-тэматычных даляглядаў пісьменніка, замацаванне прынцыпу аўтабіяграфізму як гал. структурнага кампанента сюжэта, вытоку лірызму, сродку выяўлення асабістай далучанасці да сучаснасці. У зб-ках «Апавяданні» (1956), «Наталя» (1957), «Няпрошаная сляза» (1958), «Скажы адно слова» (1961) тэма захавання і памнажэння духоўных набыткаў чалавека. Памяць як гал. сувязны гісторыі вызначае змест і сюжэтна-кампазіцыйны лад кніг «Свая аповесць» (1964) і «Кругі» (1969) — уклад пісьменніка ў развіццё сучаснай маст.-дакумент. «спавядальнай» прозы. У зб-ках маст.-дакумент. артыкулаў і мемуараў «Ранішнія росы» (1965), «Некалькі хвілін чужога жыцця» (1979) постаці выдатных дзеячаў бел. л-ры, мастацтва і культуры ў злітнасці з эпохай і індывідуальнымі адметнасцямі. Лексічнае багацце, выкарыстанне скарбаў роднай мовы, інтанацыйная разнастайнасць фразы — характэрныя адзнакі стылю пісьменніка. Пісаў эсэ, маргіналіі, літ.-крытычныя арт. па пытаннях культуры творчасці, мовы. На бел. мову пераклаў раманы «Энергія» Ф.​Гладкова, «Тры вымярэнні» Н.​Агнёва, «Цусіма» А.​Новікава-Прыбоя, «Выбранае» І.​Буніна (1958), «Сустрэча з мінулым» К.​Федзіна (1978), паасобныя творы А.​Астроўскага, І.​Бабеля, М.​Булгакава, М.​Горкага, А.​Ганчара, Ю.​Яноўскага, Э.​Крустэна, Л.​Промет, Ф.​Тугласа, А.​Упіта, Р.​Ралана і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1976 за ўдзел у стварэнні Бел. Сав. Энцыклапедыі.

Тв.:

Выбр тв. Т. 1—2. Мн., 1975;

Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1985.

Літ.:

Сабаленка Р. Пад дажджом і сонцам. Мн., 1966;

Гардзіцкі А. Дыялогі. Мн., 1968;

Андраюк С. Вывяраючы жыццём. Мн., 1976;

Шупенька Г. Цеплыня чалавечнасці. Мн., 1977;

Жураўлёў В.П. Структура твора. Мн., 1978;

Смолкін М. Кругі жыцця: Літ. партрэт Янкі Скрыгана // Полымя. 1975. №11;

Васілевіч А. «Некалькі хвілін чужога жыцця...» // Там жа. 1980. №11;

Лялько Х. Тварыць хараство // Маладосць. 1985. №11.

А.​Ф.​Лысенка.

Я.Скрыган.

т. 14, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)