ава́нс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ава́нс ава́нсы
Р. ава́нсу ава́нсаў
Д. ава́нсу ава́нсам
В. ава́нс ава́нсы
Т. ава́нсам ава́нсамі
М. ава́нсе ава́нсах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ава́нс, -у, м.

Грошы або іншыя маёмасныя каштоўнасці, што выдаюцца ў лік будучых плацяжоў.

Атрымаць а.

Грашовы а.

|| прым. ава́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ава́нс ава́нс, -су м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ава́нс, -су м. ава́нс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ава́нс, ‑у, м.

Грошы (часам і прадукты), якія выдаюцца наперад у лік зарплаты. Грашовы, натуральны аванс. Атрымаць аванс. □ Дацягнуўшы сяк-так да чарговага авансу, Яша зноў сабраў свае, цяпер ужо наскрозь прапахлыя бензінам, манаткі і зноў выйшаў на дарогу. Кулакоўскі.

[Фр. avance.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АВА́НС

(франц. avance),

грашовая сума або маёмасная каштоўнасць, якая выдаецца папярэдне ў лік будучых плацяжоў за прадукцыю, работу ці паслугі. Аванс атрымліваюць работнікі як частку заработнай платы, на камандзіровачныя ці гасп. затраты. Аванс могуць атрымліваць прадпрыемствы, установы, прадпрымальнікі пры заключэнні дагавораў і камерцыйных здзелак (у гэтым выпадку аванс можа пераводзіцца і па безнаяўным разліку). У выпадку невыканання дагавора, паводле якога выдадзены аванс, ён павінен быць вернуты.

т. 1, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ава́нс м nzahlung f -, -en, Vrschuss m -es, -schüsse;

грашо́вы ава́нс Brvorschuss m;

ава́нс у лік зарпла́ты Lhnvorschuss m;

уне́сці ава́нс у су́ме… inen Vrschuss in Höhe von… zhlen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ава́нс

(фр. avance)

грашовая сума, якая выдаецца папярэдне ў лік заработнай платы, за выкананыя работы і зробленыя паслугі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Ава́нс. Новае запазычанне з рускай мовы (як тэрмін). У рускай мове ў пачатку XIX ст. з французский avance (avancer), Шанскі, 1, А, 24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ава́нс

(фр. avance)

1) грашовая сума, якая выдаецца папярэдне ў лік будучых плацяжоў;

2) перан. абяцанне, якое неабходна пацвердзіць у будучым.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)