ава́л, -а, м.

Фігура, якая ўтворана замкнутай крывой лініяй і нагадвае формай падоўжаны круг.

Прыгожы а. твару.

|| прым. ава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ава́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ава́л ава́лы
Р. ава́ла ава́лаў
Д. ава́лу ава́лам
В. ава́л ава́лы
Т. ава́лам ава́ламі
М. ава́ле ава́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ава́л м. ова́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ава́л, ‑а, м.

Фігура, утвораная замкнутай крывой, якая нагадвае форму падоўжанага разрэзу яйца. Шырокі лоб і авал твару з вастраватым падбародкам казалі за тое, што Іван Тадорык, як відаць, чалавек з выдатнымі здольнясцямі. Колас.

[Фр. ovale.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АВА́Л (франц. ovale ад лац. ovum яйцо),

замкнёная выпуклая плоская крывая, (напр., акружнасць, эліпс). Уласцівасці: кожны дастаткова гладкі авал мае не менш як 4 пункты максімуму і мінімуму крывізны; калі адлегласць паміж любымі 2 паралельнымі, датычнымі да авала, пастаянная для ўсіх напрамкаў (авал пастаяннай шырыні h), то даўжыня роўная πh. Авал пастаяннай шырыні атрымліваюць, калі з вяршыні роўнастаронняга трохвугольніка са стараной а апісваюць 6 акружнасцей (3 адвольным радыусам r, 3 радыусам, роўным R = a + r). У алг. геаметрыі авалам наз. ўсякія замкнёныя (не абавязкова выпуклыя) галіны алг. крывых, што не маюць пунктаў самаперасячэння.

Авал.

т. 1, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ава́л м. Oval [o´vɑ:l] n -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ава́л

(фр. ovale, ад лац. ovum = яйцо)

выпуклая замкнутая крывая лінія без вуглавых пунктаў, падобная да лініі падоўжанага разрэзу яйца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ава́л (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы. Слова гэта распаўсюдзілася па Еўропе ў XVIII–XIX ст. У рускай з франц. ovale, якое ўзыходзіць да лац. ovalis < ovum ’яйцо’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ава́л

(фр. ovale, ад лац. ovum = яйцо)

абрыс чаго-н. у выглядзе круга, які нагадвае па форме яйцо ў падоўжаным разрэзе.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ова́л ава́л, -ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)