Абіча́йка ’вобад з лубу ў рэшаце і мельнічным камені’ (Нас., Касп., ДАБМ, Бір. дыс., КЭС, Смул.), абечайка ’каркас бубна’ (КСТ), ’абадка з лубу ў рэшаце’, обечка ’абічайка ў веку да дзяжы’ (КСТ) < аб‑веч‑айка, гл. века (прасл. věko ’пакрышка’). Так Краўчук, УМШ, 1960, 6, 61. Яго ж Бел.-укр. ізал. 39. Параўн. рус. обечайка, укр. обичайка. Менш надзейна да віць (Праабражэнскі, 1, 626).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абе́чак 1 (мн. абечкі) ’край рэшата’ (Бір. дыс., БРС), ’частка жорнаў, зробленая з дрэва, каб не высыпалася мука’ (Сцяшк. МГ), ’вечка, накрыўка’ (Сцяц.), абечка ’крышка дзежкі, каробкі; таксама ў рэшаце, сіце’ (Янк. I) < аб‑веч‑ак (да věko). Параўн. абічайка.
Абе́чак 2 ’павека’ (мін.) < аб‑вечак (параўн. па‑века). Гл. абечак 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)