абіса́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абіса́льны абіса́льная абіса́льнае абіса́льныя
Р. абіса́льнага абіса́льнай
абіса́льнае
абіса́льнага абіса́льных
Д. абіса́льнаму абіса́льнай абіса́льнаму абіса́льным
В. абіса́льны (неадуш.)
абіса́льнага (адуш.)
абіса́льную абіса́льнае абіса́льныя (неадуш.)
абіса́льных (адуш.)
Т. абіса́льным абіса́льнай
абіса́льнаю
абіса́льным абіса́льнымі
М. абіса́льным абіса́льнай абіса́льным абіса́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абіса́льны

(ад абісаль)

глыбакаводны (напр. а-ая зона, а-ыя адклады).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАГМАТЫ́ЗМ,

працэсы ўтварэння, пранікнення ў горныя пароды і ўзаемадзеяння з імі, вывяржэння і крышталізацыі магмы. М. — праяўленне глыбіннай актыўнасці Зямлі; цесна звязаны з яе развіццём, цеплавой гісторыяй і тэктанічнай эвалюцыяй. Адрозніваюць М. геасінклінальны, платформавы, акіянічны; па глыбіні праяўлення (умовах застывання магмы) — абісальны, гіпабісальны, субвулканічны, паверхневы (гл. Вулканізм); паводле саставу — ультраасноўны, асноўны, сярэдні, кіслы, шчолачны. М. сучаснай геал. эпохі развіты ў межах Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса, сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў, рыфтавых зон Афрыкі і Міжземнамор’я і інш. На Беларусі да геасінклінальнага М. адносяць архей-раннепратэразойскі і раннепратэразойскі, да платформавага — познапратэразойскі і дэвонскі. Гл. таксама Магматычныя горныя пароды.

т. 9, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)