абяссі́льваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абяссі́льваю абяссі́льваем
2-я ас. абяссі́льваеш абяссі́льваеце
3-я ас. абяссі́львае абяссі́льваюць
Прошлы час
м. абяссі́льваў абяссі́львалі
ж. абяссі́львала
н. абяссі́львала
Дзеепрыслоўе
цяп. час абяссі́льваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абяссі́льваць несов. обесси́ливать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абяссі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абяссіліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяссі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Зрабіць бяссільным.

Хвароба яго абяссіліла.

|| незак. абяссі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абяссі́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обесси́ливать несов. абяссі́льваць, знясі́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абяссі́львацца несов.

1. обесси́ливаться, обесси́левать;

2. страд. обесси́ливаться;

1, 2 см. абяссі́ліцца, абяссі́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патапі́ць ​1, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак.

1. каго-што. Апусціць у ваду, на дно. Я стаяла на гары, прымяралася, як зручней скаціцца на лёд, які даўно пагалеў, пасінеў, патапіў сасмактаныя беражкі свае ў вадзе. Лось. // Знішчыць, апусціўшы пад ваду, на дно. Патапіць караблі. □ Тата расказваў, як фашысцкі бамбардзіроўшчык патапіў іх сейнер. Шыловіч. // перан. Нагаворамі, паклёпам загубіць, падвесці каго‑н. Як ні хацеў патапіць яго Каршукоў, а ён [Макар] выжыў і вярнуўся да сваёй хаты. Асіпенка. // перан.; што. Загубіць, зрабіць малапрыкметным сярод мноства чаго‑н. Патапіць жывую справу ў размовах.

2. каго. Утапіць, пазбавіць жыцця, сілаю апусціўшы ў ваду ўсіх, многіх. [Загорскі:] — Полацкіх усіх [раскольнікаў] жыўцом у Дзвіне патапілі, з дзецьмі маленькімі... Караткевіч. [Антанюк:] — Многа людзей на абарону лагера паслаць мы не маглі. Па-першае, нельга абяссільваць атрад.. Па-другое, не кожны партызан з ходу, уначы, упэўнена і без рызыкі мог пераплыць Дняпро. Не хапала яшчэ патапіць людзей. Шамякін.

3. перан.; што. Заглушыць, прыглушыць (пачуцці, думкі), пазбавіцца ад чаго‑н. [Мірон:] Ці перажываў? Ого, яшчэ як! Але праз год-два змірыўся. Як кажуць, патапіў гора... ды не ў пітве, а ў працы. Хадкевіч. Народы няволі Патопяць свой сум, Адзіны уславяць саюз. Глебка.

•••

Патапіць у крыві — жорстка расправіцца з кім‑, чым‑н.

патапі́ць ​2, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.

1. Растапіць, ператапіць усё, многае. Патапіць усё сала на тлушч. Патапіць воск.

2. і без дап. Тапіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)