абыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

1. гл. абысці.

2. перан., каго-што і без дап. Кранаць пачуцці, хваляваць, турбаваць.

Гэта яго не абыходзіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абыхо́дзіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абыхо́джу абыхо́дзім
2-я ас. абыхо́дзіш абыхо́дзіце
3-я ас. абыхо́дзіць абыхо́дзяць
Прошлы час
м. абыхо́дзіў абыхо́дзілі
ж. абыхо́дзіла
н. абыхо́дзіла
Загадны лад
2-я ас. абыхо́дзь абыхо́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абыхо́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абыхо́дзіць несов.

1. в разн. знач. обходи́ть; (в разговоре, изложении — ещё) избега́ть;

2. (обнося, пропускать) обноси́ть;

1, 2 см. абысці́;

3. волнова́ть, беспоко́ить, тро́гать;

гэ́та яго́ ма́ла а.э́то его́ ма́ло волну́ет (беспоко́ит, тро́гает)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

1. Незак. да абысці.

2. перан.; каго-што і без дап. Разм. Кранаць пачуцці, турбаваць, хваляваць. Пажары, страляніна па начах у горадзе — недзе рэзалі, недзе білі, а хто каго — Лукавіцына гэта не вельмі абыходзіла. Крапіва. Пісар Дулеба хоць трохі і прыціх, але ўсё яшчэ храбрыцца. І не пісарства дорага яму — пляваць ён хоча на яго і плюе, — яму абыходзіць самы прынцып: ну, што будзе, калі гэтыя сацыялісты возьмуць верх? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абыхо́дзіць

1. гл. абысці;

2. разм. (хваляваць) ufregen vt, in ufregung vrsetzen;

гэ́та мяне́ не абыхо́дзіць das lässt mich kalt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абысці́, абыду́, абы́дзеш, абы́дзе; абышо́ў, -шла́, -шло́; абыдзі́; зак., каго-што.

1. Рухаючыся па крузе, прайсці вакол каго-, чаго-н.

Ён абышоў кругом сваю сялібу.

2. У ваеннай справе: зайсці ворагу з тылу або з фланга, каб акружыць яго.

Нямецка-фашысцкія войскі абышлі Брэсцкую крэпасць.

3. Прайсці бокам, мінуўшы каго-н.; абагнуць каго-, што-н.

Абысці вёску.

4. перан. Мінуць, не закрануць каго-, што-н.

Ні адна бяда яго не абыдзе.

5. перан. Знарок пазбегнуць, не закрануць чаго-н. у размове, апавяданні і пад.

А. недарэчны выпадак.

6. перан. Не палічыцца з чым-н., не прыняць пад увагу, не ўлічыць чаго-н.

Абысці закон, загад.

7. перан. Пакінуць без павышэння, узнагароды і пад.

8. Прайсці па ўсёй прасторы чаго-н., наведаць розныя месцы.

З песняй абыду я нашу родную краіну.

9. Падысці да кожнага па чарзе.

10. Пашырыцца, стаць усюды вядомым.

Навіна абышла ўвесь раён.

11. Падмануць, ашукаць.

Ён умеў абысці начальства.

12. Перамагчы, узяць верх; выперадзіць.

А. ўсіх на раённых спаборніцтвах.

За вярсту абысці каго-што (разм.) — не мець жадання сустрэцца з кім-, чым-н., убачыць каго-, што-н.

|| незак. абыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць і абхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. абыхо́джванне, -я, н., абыхо́д, -у, М -дзе, м. і абхо́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абхо́дзіць несов., см. абыхо́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абхо́дзіць, ‑ходжу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; незак.

Тое, што і абыходзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

omijać

незак. абмінаць, абыходзіць;

omijać przepisy — абыходзіць правілы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пара́дкам, прысл. (разм.).

1. У значнай ступені, даволі моцна, многа.

Ён ужо п. пастарэў.

2. Як мае быць, як след.

Ніхто п. не ведаў, куды яны паехалі.

3. Па парадку.

П. абыходзіць усе двары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)