Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
абша́стацьсов.
1.разг. (ограбить) обчи́стить, обобра́ть;
2.обл. (сорвать) оборва́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм., каго.
1. Усё забраць, апустошыць, абрабаваць. [Бабка:] — Сын у мяне, дзеткі, нелюдзь такі. З’ехаў з дому, пакінуў калгас, і не тое, каб мне, старой, памагаць, дык яшчэ мяне ўсю абшастаў.Скрыган.
2. Абшукаць. [Немцы] перавярнулі ўсе хаты, пуні абшасталі, стагі развярнулі, а мужчын — аніводнага няма.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Ашу́стаць ’абабраць’ (Жд.), ’абмануць, абхітрыць’ (Шат.), абшустаць (маладз., Янк. Мат.), рус.ошустать, польск.oszustać ’ашукаць’. Ад шустаць ’дзейнічаць хутка і з шумам; шастаць’, значэнне неабавязкова пад уплывам семантыкі польскага слова (згодна з Брукнерам, 385, позняй, узнікшай на базе вядомага ў XVII ст. szustać ’мяняць, абменьваць’), параўн. абшастаць, абшалёхаць і іншыя экспрэсіўныя ўтварэнні з шырокай семантыкай (у тым ліку ’абабраць’), шуснуць ’абсунуцца, упасці ўніз’ і ’хутка, не разглядаючы, памяняцца на рэчы’ (Бяльк.). Параўн. Фасмер, 3, 180 (звязвае ўслед за Міклашычам з шутить). Гл. ошуст.