абшаво́ліць

‘абшукаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абшаво́лю абшаво́лім
2-я ас. абшаво́ліш абшаво́ліце
3-я ас. абшаво́ліць абшаво́ляць
Прошлы час
м. абшаво́ліў абшаво́лілі
ж. абшаво́ліла
н. абшаво́ліла
Загадны лад
2-я ас. абшаво́ль абшаво́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час абшаво́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Абшаво́ліваць, абшаволіць ’абкрадаць, абшукваць, абманваць’ (Нас. Доп.), абшаваліць ’тс’ (Юрч. Сін.). Да шаволіць (гл.) ’шавяліць’ (Бірыла, вусн. паведамл.). Параўн. вышаволіць ’выкрасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абшывалі́ць ’абабраць, абакрасці, зрабіць хутка справу’, параўн. абшамыць (Бяльк.) да аб‑шавяліць. Параўн. другое значэнне дзеяслова шаволіць ’шукаць, рыскаць’. Гл. шаволіць, абшаволіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)