абуры́ць, абуру́, абу́рыш, абу́рыць; абу́раны; зак., што (разм.).

Абваліць, абрушыць.

А. сцены склепа.

|| незак. абу́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абу́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

Давесці да абурэння; выклікаць гнеў, незадавальненне.

Яго ўчынак абурыў усіх.

|| незак. абура́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абурэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абу́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абу́ру абу́рым
2-я ас. абу́рыш абу́рыце
3-я ас. абу́рыць абу́раць
Прошлы час
м. абу́рыў абу́рылі
ж. абу́рыла
н. -
Дзеепрыслоўе
прош. час абу́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абуры́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абуру́ абу́рым
2-я ас. абу́рыш абу́рыце
3-я ас. абу́рыць абу́раць
Прошлы час
м. абуры́ў абуры́лі
ж. абуры́ла
н. абуры́ла
Загадны лад
2-я ас. абуры́ абуры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абуры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абуры́ць сов., разг. обру́шить, обвали́ть, завали́ть;

а. сцяну́ — обру́шить (обвали́ть, завали́ть) сте́ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Давесці да абурэння; выклікаць незадавальненне, гнеў. Аднойчы.. [Карніцкага] асабліва абурыла работа Кандрата Сенькі, якому ён даручыў устаноўку слупоў для электралініі. Паслядовіч.

абуры́ць, ‑ру́, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Абваліць, абрушыць. Абурыць склеп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абуры́ць гл. абураць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абурэ́нне, -я, н.

1. гл. абу́рыць.

2. Вельмі моцнае незадавальненне, гнеў.

Выказаць сваё а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абу́раны ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абу́рыць.

абу́раны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абуры́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абу́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)