абсталява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

1. Забяспечыць патрэбным абсталяваннем, інвентаром.

А. фізічны кабінет.

А. лектарскую залу нагляднымі дапаможнікамі.

2. Набыць абстаноўку (у 1 знач.), мэбляваць.

3. Арганізаваць што-н.

Друкарню абсталявалі ў суседнім доме.

|| незак. абсталёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абсталёўванне, -я, н. і абсталява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсталява́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абсталю́ю абсталю́ем
2-я ас. абсталю́еш абсталю́еце
3-я ас. абсталю́е абсталю́юць
Прошлы час
м. абсталява́ў абсталява́лі
ж. абсталява́ла
н. абсталява́ла
Загадны лад
2-я ас. абсталю́й абсталю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абсталява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абсталява́ць сов.

1. обору́довать; оснасти́ть;

а. лабарато́рыю — обору́довать лаборато́рию;

2. (омеблировать) обста́вить;

а. кватэ́ру — обста́вить кварти́ру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсталява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Забяспечыць патрэбным абсталяваннем — інструментамі, прыладамі, механізмамі; прыстасаваць для чаго‑н., пад што‑н. Школа абсталявала майстэрні, фізічны і хімічны кабінет. □ Моладзь абсталявала залу для спектакляў. Самі зрабілі сцэну, прыбудавалі касірскую будку. Чарнышэвіч. // Набыць абстаноўку; мэбляваць. Нарэшце працавіты гаспадар абсталяваў сваю кватэру, Набыў карціны, дываны, парцьеры. Корбан. // Арганізаваць, зрабіць што‑н. Друкарню абсталявалі ў невялічкім драўляным аднапавярховым доме ў кватэры Міхала Воранава. Гурскі. Але калі зайшла гаворка, дзе абсталяваць радыёпункты ў трактарных брыгадах, прыйшлося задумацца. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсталява́ць (майстэрню, залу) inrichten vt, usrüsten vt, usstatten vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абсталява́ць

(польск. obstalować, ад ням. bestellen)

1) забяспечыць патрэбнымі інструментамі, прыладамі, механізмамі;

2) набыць абстаноўку, мэбляваць;

3) прыстасаваць для чаго-н., пад што-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Абсталява́ць, абсталяваны (БРС, Касп.) < польск. obstalować, якое ў сваю чаргу з нямецкага bestellen; ням. be‑ > польск. ob‑, не зусім зразумелая агаласоўка кораня, гл. Брукнер, 512–513.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абсталява́нне, -я, н.

1. гл. абсталяваць.

2. Сукупнасць прылад, механізмаў, машын і пад., неабходных для чаго-н.

Завод аснашчаны новым абсталяваннем.

Лабараторнае а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсталёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсталяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсталява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абсталяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)