абсо́хнуць, -ну, -неш, -не; абсо́х, -хла; -со́хні́; зак.

Стаць сухім, высахнуць зверху.

Зямля абсохла.

◊

Малако на губах не абсохла ў каго-н. —пра таго, хто яшчэ надта малады і нявопытны.

|| незак. абсыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсо́хнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абсо́хну абсо́хнем
2-я ас. абсо́хнеш абсо́хнеце
3-я ас. абсо́хне абсо́хнуць
Прошлы час
м. абсо́х абсо́хлі
ж. абсо́хла
н. абсо́хла
Загадны лад
2-я ас. абсо́хні абсо́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час абсо́хшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абсо́хнуць сов. обсо́хнуть; (немного — ещё) пообсо́хнуть;

◊ малако́ на губа́х не ~хла — молоко́ на губа́х не обсо́хло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абсох, ‑сохла; зак.

Зрабіцца сухім, высахнуць зверху. Зямля абсохла. На ветры вопратка хутка абсохла. □ [Раман] заўважыў на Асташонку мокрую кашулю і пацікавіўся: — Дзе гэта ты так выкупаўся, што яшчэ не абсох? Ваданосаў. // Высахнуць (пра вадкасць, што знаходзіцца на паверхні чаго‑н.). На аўсе яшчэ не абсохла раса. Крапіва.

•••

Малако на губах не абсохла гл. малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсо́хнуць trócknen vi (s), trócken wérden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абшэ́рхнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; абшэ́рх, -хла; зак. (разм.).

Крыху абсохнуць зверху, зацвярдзець.

Зямля абшэрхла на ветры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсохнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пообсо́хнуть сов., разг. (тро́хі) абсо́хнуць, паабсыха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паабсыха́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Абсохнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Адзенне паабсыхала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абве́трыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. Зрабіцца агрубелым, шурпатым ад ветру (пра твар, губы і пад.).

Твар абветрыўся.

2. Абсохнуць на ветры.

Збажына абветрылася.

|| незак. абве́трывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)