абсе́сці

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - абся́дзем
2-я ас. - абся́дзеце
3-я ас. абся́дзе абся́дуць
Прошлы час
м. абсе́ў абсе́лі
ж. абсе́ла
н. абсе́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час абсе́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абсе́сці, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ся́дзе; зак. (разм.).

1. каго-што. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго-, чаго-н., абкружыць.

Дзеці абселі вогнішча.

2. каго-што. Сеўшы ў вялікай колькасці, заняць паверхню чаго-н.

Мухі абселі стол.

3. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Пра з’яўленне балячак, сыпу на губах, твары.

Балячкі абселі губы.

4. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Зрабіцца больш шчыльным, апусціцца ўніз, апасці.

Снег абсеў.

Зямля абсела за ноч.

5. Страціўшы апору ў нагах, зваліцца; асунуцца ўніз.

Ад страху чалавек абсеў на зямлю.

|| незак. абсяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсе́сці сов.

1. обсе́сть;

дзе́ці абсе́лі ка́зачніка — де́ти обсе́ли ска́зочника;

2. разг. (о сыпи) обмета́ть;

баля́чкі гу́бы абсе́лі — гу́бы обмета́ло;

3. (опуститься вниз) осе́сть;

снег абсе́ў — снег осе́л;

а. ад стра́ху — осе́сть от стра́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсе́сці, ‑сядзе; зак., каго-што.

1. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго‑, чаго‑н., абкружыць. Наш дзядзька, мілы наш Антоні, У дзіцячым часта быў палоне; Вось так гуртом яго абсядуць І час работы яго крадуць. Колас.

2. Сеўшы ў мностве, заняць паверхню чаго‑н. Душна ў хаце. Гудуць мухі, чорным роем абселі стол, у вочы надаедна лезуць. Колас. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна бы яблыкі, дрэва абселі. Купала. // Абсыпаць, высыпаць у вялікай колькасці (пра болькі і пад.). — А што калі прышчы абсядуць? — паглядзела я на Васіля. Каліна.

3. Апасці, апусціцца, пакрыўшы сабой якую‑н. паверхню. На шашы абсеў за ноч пласт шэрага мяккага пылу. Галавач.

4. Апусціцца, асунуцца ўніз; паваліцца (пра чалавека, жывёліну). Дзед схапіўся рукамі за жывот, разявіў рот, адхінуўся назад і абсеў пад засекам ля кубла. Галавач.

5. Пад дзеяннем уласнага цяжару ці іншых сіл пашчыльнець, апусціцца ўніз; асесці (пра снег, глебу і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсе́сці

1. sich (herm) stzen (што-н. um A);

2. (утварыць асадак) inen Bdensatz [Nederschlag] blden; хім. sich blagern, sich bsetzen;

3. (асесціпра снег, глебу і г. д.) sich snken, sich stzen; bsacken vi (s); insinken* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абсяда́ць гл. абсесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обсе́сть сов., разг. абсе́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсяда́ць, ‑ае.

Незак. да абсесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсяда́ць гл. абсесці

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

obsiąść

ж. усесціся, сесці вакол каго/чаго; абсесці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)